«Яго здароўю нібыта нішто не пагражае». Родныя Бабарыкі трапілі на прыём да адміністрацыі калоніі ў Наваполацку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сваякі Віктара Бабарыкі 17 ліпеня размаўлялі з адміністрацыяй папраўчай калоніі нумар 1 у Наваполацку, дзе адбывае пакаранне палітвязень.

Виктор Бабарико в день вынесения приговора, 6 июля 2021 года. Фото: Reuters
Віктар Бабарыка ў дзень вынясення прысуду, 6 ліпеня 2021 года. Фота: Reuters

Ім паведамілі, што Віктар Бабарыка знаходзіцца ў ПК-1. Яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ). Туды адпраўляюць за парушэнні і на пэўны тэрмін.

«У ПКТ забароненыя званкі і спатканні, але перапіска можа быць. Яго здароўю нібыта нішто не пагражае», — перадалі ў штабе Віктара Бабарыкі словы адміністрацыі папраўчай установы.

Ні родныя, ні адвакат не чулі і не бачылі Бабарыку некалькі месяцаў. Лістоў ад яго таксама няма, званкі забаранілі. Чаму яго змясцілі ў ПКТ і як доўга ён будзе там знаходзіцца — невядома. Віктар Бабарыка быў заяўлены і зацверджаны ў спісе сведак у судзе па справе свайго сына Эдуарда. Аднак ён так і не з’явіўся на паседжанні.