Шахцінскі гарадскі суд Растоўскай вобласці прызначыў 72-гадовай пенсіянерцы Яўгеніі Майбарадзе пяць з паловай гадоў калоніі за два рэпосты ў сацсетцы «ВКонтакте». Пра гэта паведамляе праект «Сетевые свободы».
Справу супраць пенсіянеркі распачалі за два рэпосты «ВКонтакте». У адным з пастоў была інфармацыя пра колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў, другі быў «эмацыйным відэаролікам».
Пракурор патрабаваў прызначыць ёй шэсць гадоў пазбаўлення волі за распаўсюд «фэйкаў» пра армію па матывах палітычнай нянавісці і заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жыхарка Шахтаў прызнала віну, але не пагадзілася, што дзейнічала па матывах палітычнай нянавісці. Яна патлумачыла сваю рэакцыю тым, што яе брат у Дняпры апынуўся пад заваламі будынка, разбуранага снарадамі. Ён выжыў падчас таго абстрэлу, але памёр праз некалькі месяцаў.
Раней пенсіянерку двойчы штрафавалі за «дыскрэдытацыю» арміі.