Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  5. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  6. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  7. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  8. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
Читать по-русски


1 студзеня 2024 года непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка (Арцах) канчаткова спыніла існаванне. Указ пра гэта быў падпісаны яе кіраўніком Самвелам Шахраманянам яшчэ ў верасні мінулага года.

Армянскі блокпост на дарозе, якая вядзе ў Нагорны Карабах. Фота: Reuters

Усе дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі непрызнанай рэспублікі таксама распушчаныя.

Аўтаномная вобласць Нагорнага Карабаха была ўтвораная ў 1923 годзе з населенай пераважна армянамі часткі рэгіёна Азербайджана. У 1936-м перайменаваная ў Нагорна-Карабахскую аўтаномную вобласць (НКАВ), якая існавала ў складзе Азербайджанскай ССР (апошняя была часткай Савецкага Саюза).

Падчас Карабахскай вайны 1992−1994 гадоў рэгіён дэ-факта перайшоў пад кантроль непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, якую міжнародная супольнасць пры гэтым прызнавала за Азербайджанам.

19 верасня 2023 года Азербайджан абвясціў пра правядзенне «антытэрарыстычных мерапрыемстваў лакальнага характару» ў Карабаху. Паводле звестак уладаў Карабаха, загінула не менш за 200 чалавек. Таксама загінула не менш за шэсць расійскіх міратворцаў. На наступны дзень улады Нагорнага Карабаху і Азербайджана дамовіліся пра спыненне агню. У непрызнанай рэспубліцы пагадзіліся скласці зброю. Пасля гэтага Нагорны Карабах пачалі масава пакідаць мясцовыя жыхары — яны скіроўваліся ў Арменію.

У снежні 2023 года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Санкт-Пецярбургу з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Як паведамляла прэс-служба беларускага палітыка, «прэзідэнт Азербайджана пацвердзіў прапанову Беларусі ўзяць удзел у мадэрнізацыі і будаўніцтве інфраструктурных аб’ектаў у Карабаху». Прэс-служба прэзідэнта Азербайджана была больш лаканічнай, пра Карабах згадак не было.