Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Дэпутаты польскага Сейма вынеслі вотум недаверу прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму, тым самым адмовіўшыся падоўжыць яго паўнамоцтвы. Цяпер фармаваннем урада краіны зоймецца аб’яднаная апазіцыя на чале з Дональдам Тускам.

Премьер-министр Польши Матеуш Моравецкий на заседании Сейма 11 декабря. Скриншот видео заседания
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на паседжанні Сейма 11 снежня. Скрыншот відэа паседжання

Падчас паседжання Сейма 11 снежня дэпутаты выказалі вотум недаверу цяперашняму прэм’ер-міністру, прадстаўніку партыі «Права і справядлівасць» Матэвушу Маравецкаму, кандыдатуру якога прапанаваў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. На галасаванні ўрад Маравецкага падтрымалі 190 чалавек, супраць выказаліся 266.

Такім чынам, «Права і справядлівасць» перастала быць кіроўнай партыяй у Польшчы пасля васьмі гадоў, цягам якіх яе прадстаўнікі ўзначальвалі ўрад краіны.

Цяпер фармаваннем кабінета зоймецца аб’яднаная апазіцыя, якая складаецца з альянсаў «Грамадзянская кааліцыя» (KO), «Трэцяя дарога» і «Левыя».

Галоўным кандыдатам на пасаду польскага прэм’ера стаў Дональд Туск, лідар партыі «Грамадзянская платформа» і былы кіраўнік Еўрапейскага савета, якая атрымала другое месца на выбарах.

Чакаецца, што ўжо найбліжэйшым часам парламент выдасць Туску мандат на фармаванне новага кабінета, а 12 снежня дэпутаты прагаласуюць за вынясенне яму вотуму даверу.

У выпадку прызначэння Туск зойме пасаду прэм’ера, пасля яго прысягу прыме Анджэй Дуда. Гэта адбудзецца не раней за 13 снежня, да гэтага часу Маравецкі застанецца на пасадзе.