Палестынскі рух ХАМАС страціў кантроль над Газай. Пра гэта піша ізраільскае выданне The Times of Israel са спасылкай на міністра абароны краіны Ёава Галанта.
— ХАМАС страціў кантроль над Газай. Тэрарысты бягуць у напрамку поўдня сектара Газа. Мірнае насельніцтва рабуе базы ХАМАС. Яны больш не вераць уладам [сектара Газа], — сказаў Галант.
Ён таксама заявіў, што Армія абароны Ізраіля «ў апошнія дні пачала праводзіць актыўнейшыя аперацыі супраць тунэляў» ХАМАС. Паводле міністра, «мы выкурым тэрарыстаў з тунэляў, і пасля гэтага яны ці будуць знішчаныя, ці павінныя здацца без якіх-кольвек папярэдніх умоваў», перадае ізраільская газета Haretz.