Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  6. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  16. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Шакавальныя кадры, як мяркуецца, з вайскоўцам УСУ, якому людзі ў форме адразаюць галаву, здымаючы гэта на камеру, абляцелі ўвесь свет. У працэсе пакутлівага забойства адзін з памагатых імавернага забойцы вымаўляе ходкую фразу «Працуем, браты». Гэтыя словы часта выкарыстоўваюцца ў апошнія гады — звычайна ў якасці пафаснага ўхвалення гвалтоўных дзеянняў расійскіх (і беларускіх) сілавікоў. Але першапачаткова сэнс фразы быў трохі іншы. Расказваем гісторыю гэтага выказвання.

Што здарылася

У сеціве ўвечары 11 красавіка пачало распаўсюджвацца відэа. На кадрах, як мяркуецца, вайскоўцу УСУ (на ім жоўтая павязка і знакі адрознення ўкраінскай арміі) жыўцом адразаюць галаву. Мужчына крычыць «балюча!», «не трэба!», але чалавек у камуфляжы з закрытым тварам і белай павязкай на назе працягвае рэзаць. Людзі, якія знаходзяцца вакол, даюць забойцу «парады»: «Працуем, браты! Адразай, б***ь! Ламай пазваночнік яму! Што, ніколі бошкі не рэзаў? Да канца, б***ь».

Пасля заснавальнік праекта супраць карупцыі і катаванняў у Расіі Gulagu.net Уладзімір Асечкін у эфіры YouTube-канала «Ходорковский LIVE» заявіў, што да забойства датычная ПВК Вагнера. Паводле яго словаў, былых таварышаў па службе апазнаў экс-«вагнеравец» Андрэй Мядзведзеў, які раней уцёк у Нарвегію. Асечкін адзначыў, што былы найміт зрабіў выснову «па характэрных пазыўных, па тым, як яны размаўляюць, што агучваюць па рацыі, і па цэлым шэрагу іншых момантаў».

Як з’явілася і што першапачаткова значыла фраза «Працуйце, браты»

Фраза пра братоў з’явілася каля сямі гадоў таму. 9 ліпеня 2016 года 31-гадовы малодшы лейтэнант паліцыі ў Дагестане (Расія), супрацоўнік пазаведамаснай аховы Магамед Нурбагандаў паехаў з раднёй адпачываць з начлегам у лес недалёка ад вёскі Сергакала. Раніцай на намёт адпачывальнікаў натыкнуліся ўдзельнікі так званай ізбербашскай групы (гэтая групоўка дзейнічала ў рэгіёне ўжо некалькі гадоў, на яе рахунку, у прыватнасці, быў тэракт у расійскім Валгаградзе ў 2013 годзе).

Завязалася сварка, пасля чаго нападнікі застрэлілі брата паліцэйскага, Абдурашыда Нурбагандава, а астатніх звязалі. Знайшоўшы ў Магамеда Нурбагандава пасведчанне супрацоўніка расійскага МУС, яго разам з адным са сваякоў адвезлі ўглыб лесу. Там паліцэйскаму прапанавалі звярнуцца на камеру да таварышаў па службе, заклікаўшы іх звольніцца з паліцыі. Нурбагандаў замест гэтага вымавіў словы «Працуйце, браты» (то-бок літаральна «не звальняйцеся»), пасля чаго быў застрэлены.

Магомед Нурбагандов перед смертью. Скриншот видео: @mvdros
Магамед Нурбагандаў перад смерцю. Скрыншот відэа: @mvdros

9 верасня таго ж года баевікоў групы, якія забілі паліцэйскага, затрымалі. На тэлефоне аднаго з іх і быў знойдзены відэазапіс забойства са словамі «Працуйце, браты». 21 верасня 2016 года з сям’ёй загінулага сустрэўся прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і ў гэты ж дзень падпісаў указ пра ўзнагароджанне Магамеда Нурбагандава зоркай Героя Расіі.

«Працуйце, браты» ў расійскім афіцыёзе

Расійскія СМІ хутка падхапілі фразу забітага паліцэйскага і неўзабаве пачалі шырока яе выкарыстоўваць. Ужо восенню 2016 года супрацоўнікі паліцыі расійскіх гарадоў удзельнічалі ў акцыі «Працуйце, браты», сутнасць якой заключалася ў тым, што праваахоўнікі расказвалі кіроўцам пра подзвіг Нурбагандава і наляплялі на іх машыны стыкеры з яго фразай.

Дагестанскі тэлеканал апублікаваў сюжэт пра паліцэйскага з Нью-Ёрка Крэйга Потэра, які падтрымаў акцыю. У тым жа годзе з’явілася інфармацыя пра заснаванне прэміі імені Магамеда Нурбагандава «Працуйце, браты» (звестак пра тое, каб яе ўручалі ў наступныя гады, нам знайсці не ўдалося).

Пазней быў выдадзены зборнік «патрыятычнай паэзіі» пад аналагічнай назвай — найбольшая колькасць вершаў у кнізе належыць барду Аляксандру Харчыкаву, які марыў бачыць Лукашэнку на чале Расіі і выступаў у перадачах беларускіх прапагандыстаў. У лютым гэтага года Харчыкаў памёр — і адзін з яго некралогаў заканчваўся ўсё тымі ж словамі Нурбагандава. Пра фразу існуе нават навуковы артыкул, у якім аўтар звязвае выраз з «перамогай Расіі інфармацыйнай зброяй», «пераадоленнем каўказафобіі» і «яднаннем народа і паліцыі».

Як выкарыстоўваецца фраза цяпер

Сёння фраза «Працуйце, браты» практычна ніяк не звязаная з пакіданнем або непакіданнем службы ў паліцыі. Хутчэй, яе можна назваць заклікам да сілавікоў (або сілавікоў адно да аднаго) душыць або знішчаць нейкіх ворагаў — прычым зусім неабавязкова гэта мусяць быць тэрарысты.

Так, падчас здушэння беларускімі сілавымі структурамі мірных пратэстаў 2020 года блогер і урбаніст Антон Матолька публікаваў перахоп перамоваў вайскоўцаў унутраных войскаў Беларусі — у аўдыёзапісе невядомы (меркавана увэшнік) патрабуе абавязкова затрымліваць тых, хто стаіць паблізу (іх ён называе «назіральнікамі»), на што атрымлівае адказ «Працуем, браты».

Затрыманне ў раёне Камароўскага рынку ў Мінску, верасень 2020 года. TUT.BY

Тады ж беларускія дзяржСМІ перыядычна публікавалі відэа са зваротамі грамадзян да сілавікоў — там таксама фігуравала гэтая фраза. Расійскі прапагандыст Аляксандр Коц, які ў 2020 годзе працаваў і ў Беларусі, публікаваў заклікі «братам працаваць» ад невядомых расіян.

Пасля фраза «Працуйце, браты» выкарыстоўвалася прарасійскімі прапагандыстамі ўжо ў самой РФ — як заклік разганяць акцыі пратэсту прыхільнікаў палітыка Аляксея Навальнага, які вярнуўся ў Расію і якога неадкладна арыштавалі.

Перыядычна словы Нурбагандава посцяць прарасійскія каналы ў Telegram у дачыненні да іншых такіх жа рэсурсаў — так, ужо выдалены канал, звязаны, імаверна, з украінскім спецпадраздзяленнем «Беркут» (якое спрабавала разагнаць Майдан 2014 года і пасля было распушчанае), віншаваў гэтымі словамі з дасягненнем 10 тысяч падпісчыкаў яшчэ невялікі на той момант (пачатак 2020 года) канал «Рыбарь», які стаў прыкметным прапагандысцкім рэсурсам пасля пачатку расійска-ўкраінскай вайны.

І, нарэшце, у красавіку 2023 года наказам Нурбагандава карыстаюцца людзі, якія адразаюць галовы палонным. Наўрад ці загінулы паліцэйскі меў на ўвазе нешта, хоць трохі падобнае да таго, на якім фоне цяпер гучаць яго словы.

Чытайце таксама