Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  4. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  7. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  10. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  13. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  14. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
Читать по-русски


Відэа сутыкнення амерыканскага беспілотніка з расійскім Су-27 апублікавала 16 сакавіка Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША.

У роліку відаць, як Су-27 пралятае побач з дронам, скідваючы паліва. У нейкі момант першы знішчальнік набліжаецца да беспілотніка — і запіс перарываецца. Пасля гэтага ў кадры пачынаюцца памехі, але запіс хутка аднаўляецца і відаць, што ўсе лопасці беспілотніка ў парадку. Пасля другога «збліжэння» Су-27 з БПЛА запіс перарываецца на некалькі секунд. Калі выява аднаўляецца, можна заўважыць, што ў амерыканскага беспілотніка пагнутая адна з лопасцяў.

Погнутая лопасть американского беспилотника после контакта с Су-27. Март 2023 года. Скриншот видео
Пагнутая лопасць амерыканскага беспілотніка пасля кантакту з Су-27. Сакавік 2023 года. Скрыншот відэа

«Два расійскія самалёты Су-27 здзейснілі небяспечны і непрафесійны перахоп беспілотнага самалёта разведкі, назірання і рэкагнасцыроўкі MQ-9 ВПС ЗША, які знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам. Су-27 скінуў паліва і ўдарыў вінт MQ-9, у выніку чаго сілам ЗША давялося затапіць MQ-9 у міжнародных водах», — гаворыцца ў апісанні да відэа.

Кіраўнік Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі падчас брыфінгу 15 сакавіка адзначыў, што перахоп расійскімі самалётамі дрона дакладна быў наўмысным, як і агрэсіўныя паводзіны расіян, а наконт «фізічнага кантакту» знішчальніка з беспілотнікам ЗША «пакуль не ўпэўненыя».

У Мінабароны Расіі сутыкненне адмаўлялі:

«Раніцай 14 сакавіка ў раёне Крымскага паўвострава зафіксаваны палёт амерыканскага БПЛА ў напрамку дзяржаўнай мяжы [РФ]. Палёт беспілотніка ажыццяўляўся з выключанымі транспондарамі з парушэннем межаў раёна рэжыму выкарыстання паветранай прасторы. Пасля выяўлення <…> у паветра былі паднятыя знішчальнікі са складу СПА сіл. У выніку рэзкага манеўравання [БПЛА ЗША] перайшоў у некіравальны рэжым і сутыкнуўся з воднай паверхняй. Расійскія знішчальнікі бартавое ўзбраенне не ўжывалі, з беспілотным лётным апаратам у кантакт не ўступалі і шчасліва вярнуліся на аэрадром базавання».