«Раскосмас» апублікаваў здымкі да і пасля землятрусу ў Турцыі. На новым здымку відаць расколіна глыбінёй каля 30 м і шырынёй прыкладна 200 м.
Адзін са здымкаў зроблены 12 ліпеня 2021 года, другі — 9 лютага, пасля землятрусу. На фота — наваколлі вёскі Тэпехан. На новым здымку ў цэнтры кадра відаць тэктанічны разлом.
Здымак зроблены апаратам «Канопус-В».
Гэты ж спадарожнік зняў аэрапорт Хатай пасля серыі землятрусаў.
Нагадаем, ахвярамі землятрусу на паўднёвым усходзе Турцыі, які адбыўся 6 лютага, стала больш за 33 тыс. чалавек.