Гродзенская прарасійская актывістка Вольга Бондарава раскрытыкавала паводзіны міністра культуры Беларусі Руслана Чарнецкага падчас афіцыйнай цырымоніі ў Дзень дзяржаўнага герба і гімна Рэспублікі Беларусь.

Паводле Бондаравай, Чарнецкі, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры», дэманстрацыйна не спяваў гімн краіны, у той час як астатнія чыноўнікі і парламентарыі «выконвалі галоўную дзяржаўную песню». Замест гэтага, сцвярджае актывістка, ён «откровенно скучал», «воздевал очи горе» і ўсяляк паказваў, што адчувае сябе не на месцы.
«Добрейшей души фашистюга, как он сам себя назвал. Можно было бы подумать, что Руслан Иосифович просто не умеет петь, как, например, тот же председатель КГК Василий Герасимов. Ну так и стоял бы тогда себе скромно, как коллега, а не демонстрировал всем своим видом, как ему некомфортно в этот день среди этих людей здесь находиться», — дадала Бондарава.
Пры гэтым, паводле яе, міністр «выдатна валодае голасам і неаднаразова дэманстраваў акторскую і вакальную харызму на сцэне».
У завяршэнне Бондарава рэзюмавала: «Меркаванне аўтара можа не спадабацца асобнаму чыноўніку, але што зрабіць: трэба было спяваць гімн».
Чытайце таксама