Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  12. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  15. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
Читать по-русски


/

Жыхара Магілёва Аляксандра Кандрычына, якога абвінавацілі ў нападзе з нажом на супрацоўнікаў ГУБАЗіК, будуць судзіць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, звярнула ўвагу «Наша Ніва».

Задержание Александра Кандричина. Сентябрь 2024 года, Могилев. Фото: МВД
Затрыманне Аляксандра Кандрычына. Верасень 2024 года, Магілёў. Фота: МУС

Мужчыну інкрымінуюць:

  • ч. 2 арт. 295 КК (Незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі, выбуховымі рэчывамі максімальнае пакаранне — да сямі гадоў калоніі);
  • арт. 364 (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў — да сямі гадоў калоніі);
  • ч. 2. арт. 139 — (Забойства — ад 8 гадоў калоніі да расстрэлу).

Адзначым, што ў раскладзе судовых паседжанняў адзначана, што Кандрычына будуць судзіць менавіта за забойства. Хоць першапачаткова крымінальную справу распачалі паводле ч. 1 арт. 14 п.п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 (Замах на забойства дзвюх і больш асоб у сувязі з ажыццяўленнем імі службовай дзейнасці), а пра гібель каго-небудзь з пацярпелых ад нападу магілёўца не паведамлялася. Імаверна, у раскладзе Вярхоўнага суда проста не адлюстравалі частку пра замах на ўчыненне злачынства з абвінавачання Кандрычына.

Скриншот расписания судебных заседаний. Январь 2025 года. Скриншот
Скрыншот раскладу судовых паседжанняў. Студзень 2025 года. Скрыншот

У адпаведнасці з Крымінальным кодэксам, адказнасць за замах такая ж, як і за закончанае злачынства, але ёсць нюанс. У адпаведнасці з артыкулам 67 КК, смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца, за выключэннем замаху на здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных:

  • часткай 2 артыкула 124 (Забойства прадстаўніка замежнай дзяржавы або міжнароднай арганізацыі з мэтай правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны альбо дэстабілізацыі грамадскага парадку ў замежнай дзяржаве);
  • часткай 3 артыкула 126 (Акт міжнароднага тэрарызму, учынены арганізаванай групай, альбо з аб’ектамі выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў ці ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных ці біялагічных рэчываў або спалучаны з забойствам чалавека, роўна як забойства дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча замежнай дзяржавы з мэтай правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны альбо дэстабілізацыі грамадскага парадку ў замежнай дзяржаве);
  • часткай 3 артыкула 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, альбо з аб’ектамі выкарыстання атамнай энергіі, альбо з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў ці ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных ці біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека);
  • часткай 2 артыкула 359 (Забойства дзяржаўнага ці грамадскага дзеяча, здзейсненае ў сувязі з яго дзяржаўнай ці грамадскай дзейнасцю з мэтай уздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, альбо перашкаджання палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, альбо застрашвання насельніцтва, альбо дэстабілізацыі грамадскага парадку).

Нагадаем, напад на супрацоўнікаў ГУБАЗіК адбыўся 23 верасня 2024 года каля 11.00 у Магілёве. Паводле версіі МУС, на Пушкінскім праспекце аператыўнікі апазналі мясцовага жыхара, датычнага да «экстрэмісцкай дзейнасці», падышлі, прадставіліся і паказалі пасведчанні.

«Аднак магілёвец адрэагаваў агрэсіўна, раптам дастаў нож і пачаў наносіць удары міліцыянтам. Паколькі сітуацыя развівалася ў людным месцы перад пешаходным пераходам, выкарыстоўваць табельную зброю не ўяўлялася магчымым», — заявіў начальнік ГУБАЗіК Андрэй Ананенка.

Паводле яго, сілавікі паспрабавалі абараніць навакольных і закрылі іх сабой, пры гэтым атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі трапіў у рэанімацыю. Нападнік быў абясшкоджаны, ніхто з мінакоў не пацярпеў. Паведамлялася, што пры ім таксама знайшлі яшчэ адзін нож і пісталет.

Затрыманага мужчыну паказалі на відэа. Ён расказаў, што пісталет самаробны, зброю ён насіў «для сябе», аднак ці была яна зараджаная, магілёвец не памятае. Паводле яго, адзін з сілавікоў сапраўды паказаў яму «нейкую картачку», што да далейшых падзей — «так атрымалася».

«Сёння каля 11 раніцы ў Магілёве на праспекце Пушкіна аператыўнікі 11-га ўпраўлення (па Магілёўскай вобласці) ГУБАЗіК МУС апазналі мясцовага жыхара, датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці. Падчас прафілактычнай гутаркі мужчына раптам дастаў нож і нанёс удары міліцыянтам. Магілёвец затрыманы», — праінфармавалі ў МУС.