Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  12. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  15. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
Читать по-русски


24 лютага на рэкламных экранах у Беларусі запусцілі зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL. Праз суткі сілавікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў кампаніі Legion 104, якая займалася размяшчэннем рэкламы на такіх экранах. «Медыязона» пагаварыла з дырэктарам кампаніі Андрэем Смаляком і даведалася, што адбываецца з фірмай і крымінальнай справай праз дзесяць месяцаў пасля «дыверсіі».

Директор компании Legion 104 Андрей Смоляк. Фото предоставлено собеседником
Дырэктар кампаніі Legion 104 Андрэй Смаляк. Фота ад суразмоўцы

Крымінальная справа, арышт маёмасці і ліквідацыя кампаніі

Пасля з’яўлення звароту Ціханоўскай на рэкламных экранах следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле пра знішчэнне, блакаванне або мадыфікацыю камп’ютарнай інфармацыі. Смаляк праходзіў па ёй падазраваным, але летам прадпрымальнік атрымаў ліст, што крымінальную справу супраць яго спынілі і цяпер ён праходзіць сведкам. Каго следчыя лічаць падазраваным, невядома. Дырэктар таксама расказаў, што па гэтым артыкуле ў межах справы «пра экраны» ніхто з яго фірмы не затрыманы.

«Справу паставілі на паўзу, чакаюць мяне як галоўнага сведку на допыт. Мая нерухомасць арыштаваная. ДФР працягвае праверку, выніку пакуль няма, але нічога добрага ад іх я не чакаю. Усе падаткі мы аплацілі, цяпер пагашаем невялікую пазычанасць перад кліентамі. Супрацоўнікі звольніліся», — расказвае дырэктар.

Цяпер кампанія Legion 104 знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Да інцыдэнту ў ёй працавала дзесяць чалавек, а таксама сем чалавек — пазаштатна.

«Бізнес пераносім у Еўропу і Блізкі Усход. Убачылі для сябе значна больш магчымасцяў. Цяпер шукаем інвестара», — расказвае прадпрымальнік.

«Нас спісалі»

«Дзеля справядлівасці, я не рэпрэсаваны ўладай наўпрост. Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеянняў нашай „роднай“ апазіцыі. Як і казаў раней, яны нас спісалі. Мне шчыра шкада нашай зямлі і нашага народа. Нейкі бесперспектыўняк».

Прадпрымальнік адмаўляе датычнасць да трансляцыі звароту Ціханоўскай. Пра тое, што іх сэрвіс узламаны, ён даведаўся па дарозе ў Польшчу — ехаў святкаваць свой дзень нараджэння.

«Працуючы над праектам з 2015 года і выдаткаваўшы на яго велізарную колькасць сіл і рэсурсаў, мы не маглі сабе дазволіць нешта такое».

Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе былыя сілавікі з BELPOL. Яны пацвердзілі «Люстэрку», што затрыманыя супрацоўнікі кампаніі Legion 104 да ўзлому экранаў ніякага дачынення не маюць.

«Ніхто з датычных да правядзення акцыі не знаходзіцца ў Беларусі. Што, уласна, і пацвярджаецца, бо людзей затрымалі нібыта проста за пратэсты», — сказаў прадстаўнік ініцыятывы Уладзімір Жыгар.

На пытанне «Медыязоны» пра тое, ці атрымаў BELPOL доступ да сэрвісу Legion 104 без ведама супрацоўнікаў, прадстаўнік ініцыятывы не адказаў.