У вёсцы Баяры Мінскай вобласці закрылі адзіную краму. Пару разоў на тыдзень туды прыязджае аўталаўка, але ўсе закупіцца не паспяваюць, таму папрасілі яшчэ адну, але ім адмовілі. Відэа пра гэта апублікаванае ў Threads на старонцы shotam_belarus.
«Няма больш у вёсцы Баяры крамы. Улетку, у дачны сезон, яна яшчэ была, а цяпер закрылася, магчыма, назаўжды. Ну, да жыхароў прыязджае аўталаўка два разы на тыдзень, але не ўсе ж паспяваюць закупіцца на пяць дзён. Папрасілі аўталаўку яшчэ „Еўраопта“, а аўталаўка „Еўраопта“ кажа: „Не, дарагія мае, я да вас не прыеду, бо ў вас ёсць крама“. Увага! Крама закрылася, але яна ёсць. Цікава», — расказаў аўтар відэа.
Ён кажа, што жыхары напісалі яшчэ адзін зварот, чакаюць адказу, а пакуль «па хлеб ездзяць у суседнія Аляхновічы, а гэта, між іншым, два прыпынкі на электрычцы».
Чытайце таксама