Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Умер папа Франциск
  2. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  3. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  4. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  5. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  8. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  9. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  12. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  15. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
Читать по-русски


Жыхарка Шклоўскага раёна Таццяна пагадзілася дапамагчы знаёмаму і пазычыла машыну — і ўжо 9 гадоў плаціць пацярпелым у аварыі, у якую той патрапіў. Жанчына распавядае ў тыктоку пра тое, колькі можа каштаваць дабрыня і наіўнасць. Увагу на відэа звянула «Наша Ніва».

@tanyastabrand

Но я все павно продолжаю дить и радоваться простым вещам. У вас прошу делать репосты этого видео и моих цветочков 🙂🙏

♬ Emotional Love — Azwar

У 2015 годзе знаёмы папрасіў у Таццяны (яна жыве ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна і вядзе тыкток пад нікам Tanya-sta-brand) пазычыць яму машыну. Тая не бачыла прычын не дапамагчы і спакойна аддала ключы. Праз некаторы час жанчыне патэлефанаваў іншы знаёмы і сказаў, што бачыў яе аўтамабіль на трасе ў аварыі.

Таццяна паспрабавала звязацца з сябрам, каму дала машыну, але не змагла датэлефанавацца. Але пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленняў ад ДАІ, жанчына была адносна спакойная. Толькі праз тры дні яна даведалася, што знаёмы знаходзіцца ў бальніцы:

— Выехаў на сустрэчную паласу, не завяршыў манеўр — і ўсё, — распавяла блогерка ў адным з відэа.

Пацярпелі людзі, якія былі і ў іншай машыне. Яны таксама патрапілі ў бальніцу. На шчасце, усе засталіся жывыя. Але цалкам зразумела, што пацярпелыя захацелі матэрыяльную кампенсацыю і звярнуліся ў суд.

— А ведаеце, у чым была мая галоўная памылка? Вінаваты ў аварыі мне казаў не ездзіць на першыя суды: «Ты ж не вінаватая, табе там рабіць няма чаго. Табе ўсё роўна нічога не зробяць». Як аказалася, чалавек быў пярэваратнем. Мне нельга было ездзіць на суды, паводле яго слоў, каб я там нічога лішняга не ляпнула!

Калі Таццяна нарэшце апынулася ў судзе і даведалася, што ўсю суму павінна выплачваць яна як уласніца машыны, то расплакалася. Сума была даволі вялікая — каля 650 мільёнаў рублёў (гэта было да дэнамінацыі, то-бок цяпер у гэтай сумы трэба адкінуць чатыры нулі).

— А вінаваты сказаў: «Усё, сябры, пакуль. Я вас больш не ведаю». Але больш балюча было, калі на судзе нявестка пацярпелага боку ўстала і сказала суддзі: «Вось, Таццяна Валер’еўна ў нас нават не папрасіла прабачэння». Я да гэтага часу не разумею, за што павінна была прасіць прабачэння.

Таццяна. Скрыншот відэа ў тыктоку
Таццяна. Скрыншот відэа ў тыктоку

З дапамогай адваката Таццяна спрабавала зменшыць суму выплат, але кажа, што той не змог скінуць ні рубля. Ужо 9 гадоў яна выплачвае кампенсацыю — цяпер засталося аддаць 57 тысяч рублёў.

— А вінаваты ў аварыі адсядзеў тры гады на хіміі — і ўсё.

Таццяна расказвае, што праз стрэс набрала 30 кілаграм. Кажа, што адзін час у яе быў такі неўроз, што яна ледзь не трапіла ў псіхіятрычную бальніцу.

У жыцці блогеркі не першы год шмат абмежаванняў. Канечне, яна вымушана скарачаць выдаткі.

— У мяне абмежаванне на выезд з краіны, усе карткі заблакаваныя, з любой працы будзе вылічвацца 50% заробку. Ніколі б не падумала, што не змагу больш выехаць не толькі ў Турцыю, але нават у Расію. Але ведаеце, я паглядзела, што ў нас у Беларусі прырода не горш. У нас вельмі прыгожыя азёры, рака Дняпро. А яшчэ ў нас у Бялыніцкім раёне ёсць вельмі клёвае возера. Ну не Мальдывы, канечне, але даволі чыста, там домікі стаяць. Проста шыкардос!

Таццяна зарабляе тым, што прадае на рынку кампазіцыі са штучных кветак, якія робіць сама. Пытанне пра тое, чаму муж не дапаможа закрыць доўг, жанчыну крыху злуе:

— Цяпер сума доўгу — 57 тысяч рублёў. Скажыце мне, дзе ў Беларусі вашы мужчыны столькі зарабляюць?

Яна падкрэслівае, што сям'і трэба не толькі закрываць доўг, але і гадаваць дзіцё, набываць жыллё.

Але жанчына не губляе аптымізму:

— Калі-небудзь я вылезу з гэтага доўгу і буду проста шчаслівым чалавекам. Ну, а пакуль змагаюся, жыву.