Больш за 700 аўтамабіляў прастойвае ў чэргах на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Дзяржпамежкамітэта.
Самая напружаная сітуацыя назіраецца ў пункце пропуску «Брэст». Станам на 12.00 8 красавіка выезду ў Польшчу тут чакала 500 легкавых аўтамабіляў. Гэта рэкордны паказчык з пачатку года. Разам з легкавікамі перасячэння мяжы чакае 40 аўтобусаў.
Як паведамляюць у чатах, час чакання для легкавікоў складае больш за суткі. Адзін з карыстальнікаў напісаў, што ў зону чакання перад заездам у пункт пропуску «Брэст» ён стаў, а 6-й гадзіне 7 красавіка:
«Панядзелак, 05.00, яшчэ стаім у зоне чакання», — падзяліўся кіроўца.
На літоўскім кірунку стаіць 220 легкавікоў: 120 — у «Каменным Логу» і 100 — у «Беняконях». На выезд у Латвію чэргаў не назіраецца.
Акрамя таго ў пунктах пропуску прастойвае 2465 грузавікоў: 830 — у «Грыгароўшчыне» (Латвія), 845 — у «Беняконях», 790 — у «Каменным Логу».