Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


У пачатку тыдня праваабаронцы паведамілі, што па ўсёй краіне сілавікі праводзяць ператрусы ў тых, хто быў назіральнікам на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Але выявілася, што не толькі ператрусы. Нашага чытача, які таксама сачыў за падлікам галасоў, нядаўна выклікалі ў міліцыю на праверку тэлефона. Як адбывалася сустрэча, ён расказаў «Люстэрку».

Фото: TUT.BY
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі.

Максім жыве ў Гомельскай вобласці. У пачатку снежня яму патэлефанаваў участковы. Папрасіў пад’ехаць. Мужчына быў на працы і прапанаваў сустрэцца пасля заканчэння працоўнага дня. Сілавік настойваў на тэрміновасці. У выніку Максім адпрасіўся з працы і паехаў у міліцыю.

— З якой прычыны выклікае, участковы не казаў да самага майго прыходу ў РАУС. Сказаў толькі, гэта хутка, хвілін на пяць, — успамінае суразмоўца. — Але я сябе добра накруціў. Рыхтаваўся, што ў пятніцы звычайна забіраюць да суда ў панядзелак, каб пасядзеў выходныя. Увогуле, думаў, гэта ўсё надоўга, але аказалася, не. Участковы патлумачыў, што мусіць па спісе праверыць тэлефоны. На стале ў яго ляжалі лісты А4. На іх — табліцы з рознымі звесткамі. Я так зразумеў, гэта з прозвішчамі, адрасамі і тэлефонамі. Прачытаць іх я не змог.

Участковы паведаміў Максіму, што мусіць правесці агляд тэлефона. Мужчына адмовіўся.

— Да прыходу ў міліцыю я адключыў тэлефон, таму падаў яму смартфон са словамі: «Можаце вонкава агледзець», — успамінае ён. — Участковы адрэагаваў на гэта спакойна. Сказаў: «Добра, напішам, што адмовіўся». Таксама ён спытаў, у якіх сацсетках знаходжуся і якія тэлеграм-каналы чытаю. Потым папрасіў падпісаць паперу, што я не буду тэрарыстам і экстрэмістам.

Калі менш вобразна, Максім падпісаў афіцыйнае папярэджанне пра тое, што «ў выпадку ажыццяўлення дзеянняў, прадугледжаных арт. 1 закона „Пра супрацьдзеянне экстрэмізму“ магу быць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам». Цікава, што, паводле артыкула 9 гэтага ж закона, папярэджанне Максіму мусілі вынесці ў тым выпадку, калі б участковы даведаўся, што ён ажыццяўляе якія-небудзь «экстрэмісцкія» дзеянні, прадугледжаныя ўсё тым жа арт. 1.

Якія дзеянні адносяцца да экстрэмісцкіх?

Паводле арт. 1 закона «Пра супрацьдзеянне экстрэмізму», гэта дзейнасць беларусаў (а таксама замежнікаў ці асоб без грамадзянства), палітычных партый, прафсаюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, у тым ліку замежных ці міжнародных арганізацый або іх прадстаўніцтваў, фарміраванняў і ІП па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:

  • гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
  • захопу ці ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
  • стварэння экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні;
  • спрыяння ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці;
  • распаўсюду з гэтымі мэтамі загадзя ілжывых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае або міжнароднае становішча Рэспублікі Беларусь, прававое становішча грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь;
  • абразы з гэтымі мэтамі прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
  • стварэння з гэтымі мэтамі незаконнага ўзброенага фарміравання;
  • ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;
  • распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення з названымі мэтамі супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маральнасці, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці;
  • арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, спалучаных з пашкоджаннем ці знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнага ўдзелу ў іх па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, варожасці ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы;
  • здзяйснення з гэтымі мэтамі незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў;
  • прапаганды выключнасці, перавагі альбо непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці моўнай прыналежнасці;
  • распаўсюду экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама вырабу, выдання, захоўвання або перавозкі такіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду;
  • рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюду нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а таксама захоўвання ці набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі з мэтай распаўсюду;
  • перашкаджання законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай выбарчай камісіі, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання па адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненага з ужываннем гвалту, пагрозы яго ужывання, падману, подкупу, а таксама ўжывання гвалту ці пагрозы гвалтам у дачыненні да блізкіх названых службовых асоб з мэтай перашкодзіць іх законнай дзейнасці або прымусіць змяніць характар такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;
  • фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці;
  • публічных заклікаў да арганізацыі ці правядзення з гэтымі мэтамі незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі ці пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі ці правядзення, альбо ўключэння асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы ўжывання гвалту, падману або выплаты ўзнагароджання, альбо іншай арганізацыі ці правядзення такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання адной ці некалькім асобам або да шкоды ў буйным памеры;
  • публічных заклікаў да дзеянняў, пералічаных у абзацах другім — сямнаццатым гэтай часткі, а таксама публічнага апраўдання такіх дзеянняў.

— У нейкі момант я завёў гаворку пра тое, што ў міліцыю мяне паклікалі без прычыны. Участковы сказаў, людзей па спісе выклікаюць нібыта праз ілжывыя мініраванні грамадскіх установаў, якія былі досыць даўно. Маўляў, шукаюць, хто гэта зрабіў. Прычым пра тое, ці заведзеная крымінальная справа, не казаў. Пасля таго як я падпісаў усе паперы, мяне адпусцілі, — тлумачыць суразмоўца. — Усіх знаёмых, у каго былі «адміністрацыйкі», я пра гэта папярэдзіў, але не чуў, каб кагосьці з іх выклікалі. Участковы мне ні слова не сказаў пра назіральнікаў, проста абмовіўся: «Праверыць тэлефоны ў спісачных». А «спісачныя» у нас — гэта імя агульнае.

Хто канкрэтна ў гэтых спісах, Максім не ведае, але кажа, што ў іх могуць быць тыя, каго затрымлівалі пасля выбараў, на каго складалі пратаколы за сігналы, рэпосты, падпіскі. На ім пасля выбараў-2020 таксама ёсць «адміністрацыйкі».

— Пасля майго выкліку прайшло ўжо нямала дзён. Мяркуючы з таго, што больш нікому з маіх знаёмых назіральнікаў міліцыя не тэлефанавала, магчыма, яны так вырашылі прыстрашыць менавіта мяне, — разважае суразмоўца. — Хоць, хто ведае, можа, цягнуць да святаў, каб больш людзям падгадзіць.

Выпадак Максіма адзінкавы. У ініцыятывах «Сумленныя людзі» і «Страна для жизни», а таксама ў штабе Віктара Бабарыкі «Люстэрку» расказалі, што людзі, якія былі назіральнікамі на выбарах і цяпер на сувязі з імі, не паведамлялі ні пра выклікі ў міліцыю, ні пра ператрусы. Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама адзначае, што не мае інфармацыі пра выклікі назіральнікаў у міліцыю для праверкі тэлефона.

Чытайце таксама