Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  2. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Как Кремль манипулирует темой Великой Отечественной, чтобы оправдать вторжение в Украину и создать условия для будущей агрессии против ЕС
  7. Умер папа Франциск
  8. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  9. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  10. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  11. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  12. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  13. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
Читать по-русски


Прадстаўнік BelPol Уладзімір Жыгар да падзей 2020 году працаваў у міліцыі, а потым з’ехаў за мяжу. Ён распавёў «Радыё Свабода» пра тое, як удзельнічаў у ахове Лукашэнкі падчас прыезду палітыка ў Гомель.

Аляксандр Лукашэнка 24 ліпеня 2020 года падчас візіту ў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Уладзімір Жыгар — адзін з заснавальнікаў арганізацыі былых сілавікоў BelPol. Да падзей 2020 году працаваў оперупаўнаважаным аддзялення крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС. Потым далучыўся да каманды «Краіны для жыцьця». Ад 2020 году — у эміграцыі.

— Лукашэнка за час маёй працы ў Мазыры ў горад не прыязджаў, але прыязджаў у Гомель двойчы. Адзін з тых разоў, калі ён сустракаўся з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам (сустрэча адбывалася ў кастрычніку 2018 году падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Ўкраіны. — Прым. «Радыё Свабода»). І тады ўсіх супрацоўнікаў [міліцыі] вобласці сабралі ў адным горадзе сустракаць так званае «ВДЛ» (найвышэйшую службовую асобу).

Жыгар кажа, што гэта было «сумнеўным задавальненнем», але ездзілі ўсе міліцыянеры.

— А трэцяй гадзіне ночы ты прыязджаеш у РАУС, нікому не выдаюць агнястрэльнай зброі, а толькі палкі гумовыя. Потым на аўтобусах цэнтралізавана прывозяць у Гомель, дзе кожнаму супрацоўніку выдаецца прадпісанне, дзе ён павінен знаходзіцца. Гадзіны да 7−8-й ранку цябе прывозяць на «пункт», дзе ты павінен знаходзіцца, і кажуць: «Ну ўсё, чакаем». Ты пытаешся: «А калі, уласна, прыедзе?» — «Ну, можа, гадзіне, а чацвёртай», — адказваюць. «А мне што рабіць да гэтага часу?» «Не ведаю, хадзі». Мне хадзіць сто метраў туды, сто метраў назад, вы сур’ёзна?.

Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не могуць нікуды схавацца, схадзіць у прыбіральню ці паабедаць, бо ўвесь час ездзяць правяральнікі, якія фіксуюць, ці супрацоўнікі знаходзяцца на сваіх месцах.

— І вось ён (Лукашэнка. — Прым. «Радыё Свабода») едзе, яго вязуць па пэўным маршруце. Потым едзе назад, садзіцца на верталёт і адлятае. Калі верталёт знікае, то па радыёстанцыі ідзе каманда «Адмена». Усе супрацоўнікі могуць расслабіцца, аўтобус іх забірае, вязе да месца збору, ты перасаджваешся на свой аўтобус. Калі нешта ёсць паесці, то ясі і едзеш да сябе дадому. А ранкам, і не важна, а якой гадзіне ты прыехаў, ты павінен быць на працы і выконваць свае паўсядзённыя задачы, якіх і так шмат, а становіцца яшчэ болей за дзень адсутнасці.

Уладзімір Жыгар кажа, што толькі з аднаго Мазыра ў Гомель прыязджала два аўтобусы з міліцыянерамі. Прыязджалі супрацоўнікі МУС і з іншых райцэнтраў.

— Збіраюць шмат, вельмі шмат. І гэта, дарэчы, таксама добры паказнік. Калі ты стаіш і глядзіш на ўсё гэта дзеянне, ты разумееш, што чалавек, у якога нібыта так шмат падтрымкі, як ён сам сабе піша, так баіцца людзей. Проста ж побач ніхто не ходзіць, машыны не ездзяць, прыпаркаваныя машыны правяраюць, апячатваюць люкі, апячатваюць дахі, падвалы. Калі ў чалавека такая папулярнасць, то хіба ён павінен так баяцца свайго народу? У прынцыпе, ён павінен ісці на вуліцы між людзей і ніхто яго не павінен чапаць, — лічыць прадстаўнік BelPol.