Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  4. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  5. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  6. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  7. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  14. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


Суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева за два дні, 5 і 6 верасня вынесла прысуды двум ваеннаслужачым, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса), піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота іллюстрацыйнае. 2017 год. Фота: TUT.BY
Фота іллюстрацыйнае. 2017 год. Фота: TUT.BY

Артур Панчанка служыў па кантракце ў вайсковай часці на пасадзе старэйшага пажарнага выратавальніка ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.

Паводле матэрыялаў абвінавачання, Артур Панчанка, «дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, «стаяў на праезнай часткі аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў ў ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады».

У Жлобіне, як сцвяржае следства, ў дзень выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.

Суд пастанавіў прызначыць Панчанку пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы. Тэрмін адбыцця пакарання вылічваць з дня накіравання для адбыцця арышту на гаўптвахту ваеннай камендатуры.

На другі дзень, 6 верасня, суддзя Андрэева разгледзела крымінальную справу яшчэ аднаго ваеннаслужачага — 20-гадовага Максіма Аўсяннікава.

Максім якраз праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў вайскавой частцы ў Барысаве. Сутнасць абвінавачання аналагічная першаму суду і прысуд напісаны як пад капірку.

Прысуд таксама аднолькавы — арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.