Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  2. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  3. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  4. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  5. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  10. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  11. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  12. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  13. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  14. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  15. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
Читать по-русски


Суддзя Вярхоўнага суда Ігар Любавіцкі 31 ліпеня разгледзіць апеляцыю на прысуд па «справе TUT.BY», вынікае з раскладу судовых паседжанняў.

Коллаж "Зеркало"
Калаж «Люстэрка»

Судовае паседжанне будзе праходзіць у закрытым рэжыме. У спісе абвінавачаных пяць чалавек: генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна, галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, юрысконсульт Кацярына Ткачэнка, супрацоўніцы рэдакцыі Алена Талкачова і Вольга Лойка.

Фото: service.court.gov.by
Фота: service.court.gov.by

Марына Золатава і Людміла Чэкіна — адзіныя фігуранты «справы TUT.BY», якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. Яны прызнаныя палітзняволенымі. КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Прысуд ім суд вынес 17 сакавіка гэтага года. Кожнай — 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Марыну Золатаву суддзя прызнала вінаватай у «распаўсюдзе матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт» і «наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб».

Людмілу Чэкіну прызналі вінаватай ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў», а таксама ў «арганізацыі распаўсюду матэрыялаў з публічнымі заклікамі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу, заклікамі, звернутымі да замежных дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый, да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт» і «арганізацыі дзеянняў, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб».

Агулам разгляд крымінальнай справы заняў амаль два месяцы, прайшло 37 паседжанняў.

Алену Талкачову, Вольгу Лойка і Кацярыну Ткачэнка абвясцілі ў вышук пасля таго, як яны не з’явіліся ў суд.

«Справа TUT.BY»

Раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

У красавіку 2023 года стала вядома, што памілавалі дзевяцярых фігурантаў «справы TUT.BY», якія праходзілі па артыкуле за дапамаганне ў нявыплаце падаткаў.