Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  4. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  9. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
Читать по-русски


У пачатку лета ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна памёр затрыманы Андрэй Макарэвіч. Пра гэта выданню «Новы Час» паведаміў былы аднакамернік памерлага.

ЦИП на Окрестина. Фото: TUT.BY
ЦІП на Акрэсціна. Фота: TUT.BY

Як піша выданне, мужчыну затрымалі за «дробны крадзеж», але адправілі ў камеру да «палітычных». Паводле экс-аднакамерніка Андрэя, мужчына хварэў на астму і меў патрэбу ў інгалятары. Флакон яму выдавалі па просьбе праз медперсанал ЦІП, але не заўсёды.

— Аднойчы яна (медык на Акрэсціна. — Заўв. рэд.) яму інгалятар не дала — пакінула яго ў аховы і сказала кожны раз прасіць ахоўніка, каб ім скарыстацца, — расказаў газеце былы аднакамернік.

У выніку Андрэй суткі прабыў без інгалятара:

— Удзень ён яшчэ сядзеў нармальна, адкашліваўся і гэтак далей. А ноччу хрыпеў так, што ўся «хата» заснуць не магла.

На наступны дзень прыйшла іншая змена медыкаў, і інгалятар зняволенаму выдалі. Тым не менш Андрэю рабілася ўсё горш. У камеры быў моцны скразняк, і ў нейкі момант усе, хто ў ёй знаходзіўся, захварэлі.

— У нядзелю я прачнуўся, хлопцы стаяць, крычаць: «Званіце ў кнопку» — у кожнай камеры ёсць кнопка выкліку прадольных. Аказалася, што Андрэй устаў, схадзіў у прыбіральню, пайшоў мыць рукі і проста ля ракавіны паваліўся, — расказаў экс-аднакамернік.

Ні доктару ЦІП, ні медыкам хуткай не ўдалося вярнуць Андрэя да жыцця.

— Усіх зняволеных перавялі ў іншую камеру на нейкі час. Але потым усіх «засялілі» назад. Ад Андрэя ў камеры засталіся толькі абутак і балончыкі ад інгалятара, — сказаў экс-сукамернік.

Адзначым, што ў базе праваабарончага цэнтра «Вясна», ёсць чалавек з імем і прозвішчам Андрэй Макарэвіч. Паводле звестак праваабаронцаў, ён быў раней асуджаны на тры гады «хатняй хіміі» па артыкуле пра абразу прадстаўніка ўлады. Калі быў абвешчаны прысуд — невядома.

Два дні таму паведамленне пра смерць на Акрэсціна Андрэя Макарэвіча прыйшло і ў рэдакцыю «Нашай Нівы». Выданню паведамілі, што ён памёр 12 чэрвеня ў камеры № 13, яму было 56 гадоў. «Наша Ніва» знайшла чалавека з такім імем у «Аднакласніках». У яго на старонцы было шмат перапостаў з «Хартыі-97». Пасля 1 чэрвеня ён знік з усіх сацсетак.

Жонка Макарэвіча паведаміла знаёмай мужчыны, што «ён на лецішчы і з ім усё добра». Іншыя знаёмыя Макарэвіча не змаглі паведаміць «Нашай Ніве» ніякай актуальнай інфармацыі.

Афіцыйныя крыніцы інфармацыю пра смерць мужчыны на Акрэсціна пакуль ніяк не пракаментавалі. Няма пра гэта нічога, па стане на вечар чацвярга, і ў прапагандысцкіх каналах.

Чытайце таксама