Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  2. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  3. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  4. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие, чтобы дискредитировать Украину. Объясняем, почему
  5. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  8. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  9. В МВД Польши ответили, при каких условиях возможно открытие пунктов пропуска
Читать по-русски


Нядаўна адбыўшая «суткі» былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і экс-кіраўніца ліквідаванага Таварыства беларускай мовы распавяла «Народнай Волі» пра тое, якую мае пенсію, пра сёняшняе жыццё і нежаданне з’язджаць з Беларусі.

Алену Анісім 17 мая затрымалі на працоўным месцы. Па версіі міліцыянераў, яна «агрэсіўна сябе паводзіла ў РАУС». За гэта была асуджана да адміністрацыйнага арышту на 12 сутак. Падчас іх адбыцця яе звольнілі з Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук, дзе Анісім працавала з 1991 года.

Летам былая дэпутатка не збіраецца кудысьці працаўладкоўвацца, «бо трэба крыху ачуняць, акрыяць, адпачыць». З верасня плануе шукаць падпрацоўку: «Нейкія мінімальныя грашовыя сродкі ў выглядзе пенсіі я ўсё-такі маю, таму летам магу сабе дазволіць не працаваць».

Прычым пенсія ў Анісім не дэпутацкая. Таму што ў яе кадэнцыю Палата прадстаўнікоў закончыла працу датэрмінова — не набралося неабходных па заканадаўству 5 гадоў на выбарнай пасадзе.

«Такім чынам, пенсія мне была прызначана згодна з маім працоўным стажам. А стаж у мяне — больш за 40 з нечым гадоў, таму маю нават званне „Ветэран працы“. Праўда, на памер пенсіі гэтае званне практычна не паўплывала», — распавяла Анісім.

Зараз у яе пенсія 742 рублі: «Заплаціш камунальныя, купіш нешта паесці, а на што большае, то ўжо і не разгонішся. Таму летам адпачну, а восенню буду шукаць нейкую працу, бо дадатковая капейка не пашкодзіць».

Адказала Анісім і на пытанне аб тым, ці не збіраецца з’язджаць: «Усё сваё жыццё я пражыла ў Беларусі і, нават калі ў санаторый з’язджаю, то дзесяць дзён вытрымліваю са скрыпам. Мае думкі толькі тут, маё жыццё таксама тут. Як бы ні было, я застануся ў Беларусі».