Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  2. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  3. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  4. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  5. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  6. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  7. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  13. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  15. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  16. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
Читать по-русски


Учора, 16 сакавіка, турэцкае профільнае выданне AirportHaber паведаміла, што аэрапорты Турцыі перастануць абслугоўваць і запраўляць самалёты з Беларусі і Расіі. Гаворка ідзе пра паветраныя судны, якія ўтрымліваюць больш за 25% амерыканскіх камплектавальнікаў. У выпадку з авіякампаніяй «Белавія» забарона закране самалёты Boeing. Пастанова звязаная з санкцыямі з прычыны вайны ва Украіне. Пагаварылі з супрацоўнікам кампаніі пра тое, як гэта адаб’ецца на рэгулярных і чартарных рэйсах у Турцыю з Беларусі.

Boeing авиакомпании "Белавиа". 2021 год. Москва, Россия. Фото: Reuters/Maxim Shemetov
Boeing авіякампаніі «Белавія». 2021 год. Масква, Расія. Фота: Reuters/Maxim Shemetov

У публікацыі AirportHaber гаворыцца, што пад забарону трапілі сем лайнераў «Белавіі», якія ажыццяўлялі рэйсы са Стамбула ў Мінск. Пералічаныя самалёты — вытворчасці амерыканскай карпарацыі Boeing.

Інфармацыю пра тое, што такія санкцыі могуць быць уведзеныя, апублікавала агенцтва Reuters яшчэ 4 лютага гэтага года. Ужо тады пастаўшчык наземных паслуг аэрапорта Турцыі Havas папярэджваў расійскіх і беларускіх авіяперавозчыкаў, што можа спыніць іх абслугоўванне. Havas адправіў ліст незадоўга да сустрэчы афіцыйных асобаў ЗША з прадстаўнікамі турэцкага ўрада і прыватнага сектару (на ёй абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў пытанні санкцый супраць Расіі).

AirportHaber паведамляе, што абслугоўванне амерыканскіх самалётаў, якія належаць расійскім і беларускім авіякампаніям, спынілася з 14 сакавіка. Аднак вядома, што рэйсы з Мінска ў Стамбул і назад у апошнія дні ажыццяўляліся па раскладзе. Турцыя — адзін з самых папулярных авіякірункаў з Беларусі. Напрыклад, толькі рэйс B2784 Стамбул — Мінск (які згадваецца ў спісе абмежаванняў) «Белавія» выконвае шэсць разоў на тыдзень.

Авиакомпании и их рейсы, которые подпадают под ограничения. Иллюстрация: AirportHaber
Авіякампаніі і іх рэйсы, якія трапляюць пад абмежаванні. Ілюстрацыя: AirportHaber

Адзін з супрацоўнікаў «Белавіі» на ўмовах ананімнасці расказаў «Люстэрку», што тэма абмежавання абслугоўвання ў Турцыі абмяркоўваецца сярод работнікаў, але падрабязных каментароў кіраўніцтва кампаніі пакуль не давала.

— Пад забарону трапляюць як мінімум запраўка самалёта палівам, прыборка, тэхнічнае суправаджэнне, бартавое харчаванне па неабходнасці, — расказаў наш суразмоўца. — Калі забарона не будзе знятая, то гэта моцна ўдарыць па бюджэце «Белавіі». Турцыя — ледзь не галоўны артыкул даходу. Любая авіякампанія добра зарабляе на чартарах, — адзначыў наш суразмоўца.

У расійскай авіякампаніі «Аэрафлот» ужо заявілі, што авіякампанія «выконвае палёты ў гарады Турцыі ў штатным рэжыме, па раскладзе, у рамках заяўленай праграмы палётаў». Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, «Аэрафлот» проста замяніў свае Boeing на рэйсах у Турцыю на Airbus 320. Але ці магчымае такое вырашэнне праблемы ў беларускай авіякампаніі?

— Так, акрамя Boeing у нас ёсць самалёты бразільскай кампаніі Embraer. Але гэты борт не разлічаны на такія далёкія адлегласці: пры палёце з Мінска ў Турцыю (а пералёт складае ў сярэднім каля 5 гадзін. — Заўв. рэд.) выпрацуе паліва практычна цалкам. З досведу скажу, што і чатыры гадзіны пералёту для яго шмат. Сэнс гэтага самалёта ў тым, каб з Мінска лётаць у Еўропу працягласцю каля гадзіны, — тлумачыць супрацоўнік «Белавіі». — Тэхнічна пералёт у Турцыю выканаць можна, але з прамежкавай пасадкай для дазапраўкі.

Са словаў нашага суразмоўцы, цяпер няма альтэрнатыўных варыянтаў дабрацца наўпрост з Беларусі ў Турцыю і назад, акрамя як на бартах «Белавіі». Турэцкія авіялініі да нас палёты не выконваюць.

— Сёння палёт выконвае рэйс «Белавія» B2785 з Мінска ў Стамбул. З нецярплівасцю чакаем дэталяў гэтага рэйса, — дзеліцца ён.

Журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў «Белавію» як зацікаўленая грамадзянка, якая плануе найбліжэйшым часам ляцець са Стамбула ў Мінск.

— Убачыла навіну пра спыненне абслугоўвання самалётаў у Турцыі. Нешта змянілася? Ці можна купляць білет?

— Білеты прадаюцца, рэйсы выконваюцца ў штатным рэжыме.

— А калі раптам я куплю білет і нешта зменіцца? Ці вернуць грошы?

— Калі адмяняецца рэйс авіякампаніяй па любым кірунку, то будзе поўнае вяртанне кошту.