Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. Стало известно, чем сейчас занимается экс-глава ПВТ Валерий Цепкало
  4. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  5. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  6. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  7. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  8. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  11. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  12. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  14. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
Читать по-русски


Пасля закрыцця польскім бокам пункта пропуску «Баброўнікі» вырасла нагрузка на іншых участках мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза. Пра гэта паведаміла 13 лютага прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Фото использовано в качестве иллюстрации
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

За выходныя колькасць легкавых аўто, якія едуць у ЕС, вырасла на 16%. Затрымкі ў афармленні фіксаваліся перад пунктамі пропуску Тэрэспаль (Брэст) і Райгардас (Прывалка). Паводле звестак ДПК, польскі бок прапусціў на сваю тэрыторыю 32% і 61% аўто ад нормы.

Колькасць фураў, якія чакаюць уезду ў ЕС, павялічылася на 20%. Грузавы транспарт фіксуецца перад пунктамі пропуску Кукурыкі (Казловічы), Райгардас (Прывалка) і Мядзінінкай (Каменны Лог). У сярэднім па гэтых маршрутах прайшло 44% фураў ад нормы.

Паводле звестак сайта Дзяржпамежкамітэта на 12.00 13 лютага, у чарзе ў пункце пропуску «Брэст» на беларуска-польскай мяжы прастойвае больш за 270 легкавых аўтамабіляў. На літоўскім напрамку самая напружаная сітуацыя ў пункце пропуску «Беняконі». Там выезду з Беларусі чакаюць 80 аўто.

Нагадаем, па рашэнні польскага боку з 10 лютага з 12.00 (14.00 паводле мінскага часу) польскі пункт пропуску «Баброўнікі» афіцыйна прыпыніў афармленне транспартных сродкаў і асобаў, якія ідуць праз мяжу, на няпэўны час «у інтарэсах дзяржаўнай бяспекі».

Раней, у 2021 годзе, польскі бок з прычыны міграцыйнага крызісу закрыў пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы «Брузгі — Кузніца Беластоцкая». Яшчэ раней, у 2020 годзе, з ініцыятывы польскага боку праз COVID-19 былі закрытыя пункты пропуску «Славатычэ — Дамачава» і «Полаўцы — Пясчатка».

Такім чынам, на беларуска-польскай мяжы застаецца толькі два дзейныя пункты пропуску — для грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»).