Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  2. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  3. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  4. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  5. Умер папа Франциск
  6. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  7. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  8. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  11. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  12. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  13. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  14. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  15. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  16. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  17. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Таццяна Курыліна доўгі час была адміністратаркай сеткі чатаў «97%». 49-гадовая жанчына вярнулася ў Беларусь у пачатку гэтага года. Паводле версіі дзяржСМІ, Курыліна перагледзела свае погляды і вырашыла вярнуцца з-за мяжы, каб «загладзіць віну» добраахвотным прызнаннем. Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў, што жанчыну завабіў у Беларусь супрацоўнік спецслужбаў. Падрабязнасці гэтай гісторыі «Люстэрка» даведалася ў прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку, а таксама кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава.

Задержанная администратор чатов 97% Татьяна Курилина в эфире телеканала СТВ. 22 февраля 2022 года. Фото: скриншот видео
Затрыманая адміністратарка чатаў «97%» Таццяна Курыліна ў эфіры тэлеканала СТБ. 22 лютага 2022 года. Скрыншот відэа

Нагадаем, справу Курылінай будуць разглядаць у Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. 49-гадовую Курыліну абвінавачваюць паводле 12 «пратэсных» артыкулаў КК, сярод якіх абвінавачанні ў закліках да санкцый (арт. 361), распальванні варожасці (арт. 130) і паклёпе на Лукашэнку (арт. 367).

Паводле версіі пракуратуры, жанчына са жніўня 2020 года да лютага 2022-га ў чатах заклікала да ўдзелу ў пратэсных акцыях, гвалту супраць чыноўнікаў і сілавікоў, а таксама выкладвала ў адкрытым доступе іх асабістыя звесткі і публікавала паклёп на Лукашэнку.

Як пісала «Наша Ніва», Таццяна Курыліна доўгі час знаходзілася за мяжой. У студзені 2022 года сілавікі ўзламалі некалькі чатаў «97%», а ў лютым Курыліна з’явілася на дзяржтэлебачанні ў прапагандысцкім сюжэце. Аказалася, што яна ўжо знаходзіцца ў Беларусі.

Таццяна Курыліна была адміністратаркай чатаў «97%» пад нікам @v_tanke. У эфіры тэлеканала СТБ яна расказвала, што ў нейкі момант стала «адміністратарам усяе Беларусі», то-бок мела доступ да ўсіх чатаў.

— Яна жыла ў Маскве, працавала бухгалтарам. Яе акаўнт у Беларусі быў вельмі вядомым, таму яе асобу пачалі высвятляць сілавікі, — расказвае Аляксандр Азараў. — Калі ў іх з’явілася інфармацыя, што гэты акаўнт належыць ёй, то Таццяну пачалі выклікаць [у праваахоўныя органы] у Маскве. Тады яе перавезлі ва Украіну, а затым — у Польшчу. Яна там працавала ў адной з крамаў «Бядронка». У яе пачалася дэпрэсія.

У гэты момант з ёй пачаў перапісвацца малады чалавек. Яго імені BYPOL не ведае, але экс-сілавікі мяркуюць, што гэта быў супрацоўнік спецслужбаў.

— У іх спачатку былі сяброўскія адносіны па перапісцы. Потым яны перараслі ў больш рамантычныя. Паўгода ён яе апрацоўваў і нейкім чынам закахаў у сябе, — працягвае Азараў. — Ён быў такой яе даверанай асобай. Таццяна яму ўсё расказала: што была адміністратаркай каналаў, чым займалася ў Беларусі, увогуле ўсю сваю гісторыю. Ён сказаў, што былы супрацоўнік, што ў яго ёсць кантакты і ён можа вырашыць усе яе праблемы. Маўляў, прыязджай, нічога табе не будзе, я дамоўлюся. Яна пра гэта расказала сястры, якая таксама жыве ў Польшчы. Сястра была катэгарычна супраць, сказала, маўляў, цябе падмануць. Спрабавала яе адгаварыць, але Таццяна выдаліла ўсе акаўнты і знікла. Потым ужо аказалася, што яна затрыманая ў Беларусі.

Ці часта адбываюцца такое, што супрацоўнікі спецслужбаў уваходзяць у давер і завабліваюць у Беларусь людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэснай актыўнасці і з’ехалі за мяжу? Аляксандр Азараў кажа, што да гэтага пра такія сітуацыі не чуў.

— Але шмат людзей вяртаецца, і іх закрываюць. Чаму яны вяртаюцца, ніхто не ведае. Гісторыю Таццяны мы ведаем, бо змаглі сабраць інфармацыю, а як у іншых выпадках, не вядома. Магчыма, сілавікі іх таксама завабліваюць, але пра гэта не кажуць, — тлумачыць ён. — Увайсці ў давер, выклікаць да сябе прыязнасць, а потым атрымаць ад чалавека тое, што трэба, — гэта частка аператыўнай працы. Гэтаму супрацоўнікаў сілавых структур вучаць у Акадэміі МУС і Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

З нагоды магчымасці вяртання ў Беларусь Аляксандр Азараў папярэджвае: для людзей, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, ёсць вялікая імавернасць трапіць за краты.

— У операў на кожнага чалавека, які недзе засвяціўся і знаходзіцца за мяжой, ёсць справы, якія ляжаць у сейфе. Як толькі гэты чалавек з’яўляецца (хоць праз год, два, тры), яго адразу затрымліваюць. І матэрыял гэты дастаюць з сейфа, — кажа суразмоўца. — Не трэба думаць, што на цябе забыліся. Не забыліся. Усё зафіксаванае, ляжыць і чакае свайго часу. Калі ты ўдзельнічаў у пратэснай актыўнасці, то імавернасць таго, што ты сядзеш, прыехаўшы ў Беларусь, — 99%. Ніякіх тэрмінаў даўнасці, нічога. У іх палачная сістэма, ім патрэбныя «палкі» — гэта заведзеныя крымінальныя справы і затрыманыя людзі, суткі, якія ім даюць. Яны чакаюць кожнага, кожны на вагу золата. Ні пра кога ніхто не забывае.

Таксама Азараў заклікае не верыць пераконванням сілавікоў пра тое, што можна вярнуцца, пакаяцца і «спаць спакойна».

— У Крымінальным кодэксе не прадугледжана, што ты прыйдзеш, «пакаешся», і цябе вызваляць ад крымінальнай адказнасці, — тлумачыць Азараў. — Калі ты добраахвотна паведамляеш пра злачынства і раскайваешся, то ты не вызваляешся ад адказнасці. Яна мякчэе: то-бок ты не 15 гадоў атрымаеш, а, дапусцім, 13. Ты сядзеш па-любому, толькі табе могуць менш даць.