Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  4. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
Читать по-русски


На мінулым тыдні ў сеціве з’явілася відэа з мінскага аквапарку «Лебядзіны»: госці ўстановы знялі на камеру полчышчы прусакоў проста пад ляжанкамі на краі басейна. Гісторыя трапіла ў шэраг СМІ. Гарадскія службы адрэагавалі на скандал, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фото: tripadvisor.ru
Фота: tripadvisor.ru

Як расказаў загадчык аддзялення камунальнай гігіены Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Яўген Сіткевіч, санслужбы рэгулярна правяраюць усе аквапаркі на адпаведнасць санітарным нормам. У аквапарку «Лебядзіны» ёсць дамова з УП «Цэнтр прафілактычнай дэзінфекцыі» на штомесячнае правядзенне работ.

— Учора на гэтым аб’екце праходзілі дадатковыя вынішчальныя мерапрыемствы. Таксама прадстаўнікі гэтага суб’екта гаспадарання ў кастрычніку прысутнічалі на семінары, дзе праводзіліся тлумачальныя працы па ўсіх санітарна-эпідэміялагічных нормах, якім павінныя адпавядаць такія прадпрыемствы, — праінфармаваў Сіткевіч у аўторак.

Акрамя таго, цяпер прадстаўнікі санстанцыі будуць наведваць аквапарк і ў складзе Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Па факце выяўлення прусакоў на мінулым тыдні ў дачыненні да аквапарку і іх клінінгавай арганізацыі пачатыя адміністрацыйныя працэсы, паведамляе выданне.

@rekaterina1 #тараканы #антисанитария #лебяжий #аквапарклебяжий ♬ оригинальный звук — user3162521889553

Нагадаем, відэа з прусакамі з’явілася ў інтэрнэце ў мінулы чацвер. Яго аўтарка расказала «Анлайнеру», што 14 лістапада з сям’ёй прыйшла ў аквапарк святкаваць дзень нараджэння, але свята было сапсаванае, калі пад ляжанкамі знайшлося мноства прусакоў, адзін нават папоўз па назе дачкі жанчыны. Па словах мінчанкі, адміністратарка ўстановы адрэагавала на яе скаргу без здзіўлення і ў адказ сказала, што можа толькі прынесці вусныя прабачэнні.