Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  2. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  3. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  4. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  5. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  6. В Офисе президента Украины пояснили, что имел в виду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  8. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  9. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  10. Снова дорожает автомобильное топливо. Но есть и условно позитивная новость, которая может понравиться водителям
  11. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  13. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  14. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
Читать по-русски


У аўторак, 6 верасня, суд вынес прысуд палітвязням, абвінавачаным па «справе дзесяці». Праваабаронца Марфа Рабкова атрымала 15 гадоў калоніі.

Марфа Рабкова на суде 25 апреля. Фото: скриншот видео "Беларусь 1"
Марфа Рабкова на суде 25 апреля. Фото: скриншот видео «Беларусь 1»

Праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы ПЦ «Вясна» Марфу Рабкову 6 верасня асудзілі на 15 год калоніі. Таксама 27-гадовая дзяўчына павінна выплаціць штраф у 700 базавых велічыняў (22 400 рублёў). Нягледзячы на два гады за кратамі, Марфа працягвае ўсміхацца: яна была на судзе ў цішотцы з эльфам, а ў сваім апошнім слове казала пра перамогу дабра.

— Мы жывём у эпоху перакручаных ісцін: дабро караецца, зло праслаўляецца, паняцце свабоды звужаецца да межаў уласнай свядомасці, пры гэтым урываюцца і ў гэтую зону, выкарыстоўваючы арт. 13 Крымінальнага кодэкса, так званы «намер». Думказлачынства цяпер не існуе дзесьці ў антыўтопіях, а квітнее ў беларускай рэчаіснасці.

Усё сваё жыццё я пражыла пры кіраванні Лукашэнкі. Я нарадзілася і вырасла ў межах гэтай сістэмы. Вы навешваеце на мяне бірку экстрэміста, сцвярджаеце, што я з’яўляюся «дэструктыўным элементам», «азлобленай», што я «згубіла свае карані». Але я такая ж частка грамадства, як і вы ўсе. Маё адрозненне толькі ў тым, што я называю рэчы сваімі імёнамі і не магу на іх не рэагаваць. Гвалт — гэта гвалт, рэпрэсіі — гэта рэпрэсіі, а вайна — гэта вайна. І іначай быць не можа. Мне сорамна, калі дарослыя і адукаваныя людзі закрываюць свае вочы і вушы, супакойваюць сваё сумленне, не ўдумваюцца ў тую дзейнасць, якой займаюцца. Колькі трэба адвагі, каб не рабіць дрэннага? Колькі трэба мужнасці, каб у межах сваёй сферы ўплыву дзейнічаць паводле агульначалавечых канонаў? Што трэба для таго, каб спыніць ланцуг распачатага зла? З чым мы ўсе застанемся, калі ўсё скончыцца? Што мы будзем казаць сваім дзецям і ўнукам? Што вы пакінеце пасля сябе ў гэтым свеце? Пытанні, адказы на якія вы трымаеце перад самімі сабой і будучыняй, а яна кожную секунду прымінае нас да сябе.

Марфа адмовілася прызнаць віну, назваўшы абвінавачванні цалкам сфабрыкаванымі і абсурднымі. Таксама яна згадала тысячы людзей, якія бязввінна пакутуюць у беларускіх турмах.

— Гуманізм, справядлівасць, эмпатыя, развіццё, адказнасць за тое, што адбываецца вакол нас, — гэта вехі, на якіх стаіць будучыня. Адмаўляючы іх, вы адмаўляеце саму будучыню, якая ў кожным разе надыходзіць, яна непазбежная. Будучыня — гэта змены, бо прагрэс — гэта заўжды рух і імкненне наперад. Беларускі народ заслугоўвае годнага ўзроўню жыцця, паважлівага стаўлення да сябе, захавання правоў кожнага чальца грамадства, дзяржавы, якая будзе працаваць дзеля народа, а не насуперак яму.

Хачу падзякаваць свайму цудоўнаму мужу, сваёй маме, усёй сваёй сям'і, сябрам і блізкім, калегам, адвакатам, а таксама ўсім неабыякавым беларусам і беларускам за дапамогу і салідарнасць на гэтым цярністым шляху зняволення. Дзякуй, што не забываеце мяне і застаяцеся са мной.

Я бачыла столькі добрых і светлых твараў, я бачыла столькі сапраўдных людзей, што ўпэўненая — мы абавязкова ўсё пераадолеем, па-іншаму проста быць не можа. Штораз, калі мы дапамагаем адно аднаму, клапоцімся, працягваем руку ўзаемадапамогі, выказваем салідарнасць, калі наша сэрца не глуха да чужога болю — мы набліжаем надыход нашай будучыні, нашай Беларусі. Не адчайвайцеся і верце ў сябе, у свае сілы! Праўда на нашым баку! Жыве Беларусь і Слава Украіне!