Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  13. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  14. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  15. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


/

Пасля паўночы 27 студзеня ЦВК апублікаваў папярэднія вынікі выбараў. Паводле афіцыйнай інфармацыі, супраць усіх прагаласавалі 3,6% выбаршчыкаў — гэта ў разы больш, чым за многіх кандыдатаў. Навошта ўлады «малююць» параўнальна высокі працэнт нязгодных? І чаму гэты радок не аддалі Сыранкову, які так хацеў другое месца і якога хваліў Лукашэнка? Спыталі ў экспертаў.

Начало подсчета голосов на одном из избирательных участков в Минске 26 января 2025 года. Фото: Reuters
Пачатак падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў у Мінску 26 студзеня 2025 года. Фота: Reuters

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

«Падалося, відаць, што 5% „супраць усіх“ — гэта занадта»

Варыянт «супраць усіх», калі не лічыць голасу за самога Лукашэнку, задавальняе ўлады больш за ўсё, лічыць палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

— Яны зацікаўленыя ў тым, каб ніякіх сур’ёзных палітычных фігур не з’яўлялася, — тлумачыць ён сваю думку. — А супраць усіх могуць быць людзі, якія наогул усім незадаволеныя. Таму, мне здаецца, тут зразумела.

Пры гэтым эксперт звяртае ўвагу, што галасаванне «супраць усіх» — менавіта тое, да чаго заклікалі дэмсілы. І таму, лічыць ён, ва ўладаў з’явілася дылема: з аднаго боку, трэба паказаць, што «ніхто не паслухаўся», з іншага — пакінуць карцінку, у якой даволі шмат людзей галасавала супраць усіх.

— І тут адбылася забаўная маніпуляцыя, — кажа суразмоўца. — Як мне здаецца, яны выпусцілі экзітпол, каб паглядзець, якая будзе рэакцыя ўнутры і звонку (паводле звестак экзітпола, варыянт «супраць усіх» набраў 5,1%. — Заўв. рэд.). А потым ноччу падкарэктавалі. Не скажу, што прынцыпова змянілі, але па беларускіх мерках можа быць і сур’ёзна. То-бок ім падалося, відаць, што 5% «супраць усіх» — гэта занадта. Мабыць, палічылі, што «збеглыя» вельмі моцна ўзрадаваліся і варта было б знізіць. Наогул вось гэтая ручная праца з канчатковым вынікам вельмі счытваецца.

На думку Фрыдмана, больш за ўсё «карэктаванне» прыкметнае на працэнце, які далі Лукашэнку. Па выніках экзітпола, у яго было 87,6%, а паводле звестак ЦВК — 86,8%.

— Добрае пытанне, чаму яны ўсё ж памянялі на 86%, — разважае эксперт. — Што да астатніх, думаю, яны ўсё ж хочуць стварыць бачнасць сумленнага падліку. Атрымліваецца не асабліва, але ўсё роўна імкнуцца. Умоўна, вывесці на другое месца Сыранкова з 5% было б зусім дзіўна. Нават цяпер яму намалявалі столькі галасоў, але ў Беларусі менш людзей наогул ведаюць, хто гэта такі. Таму трэба неяк акуратна. Але ў той жа час яго лічба выглядае вельмі крыўдна для Гайдукевіча. Ужо хто-хто, а Гайдукевіч са скуры лез. І каб ён не хваляваўся, яму працэнт таксама паправілі, замест 1,8 зрабілі 2.

З іншага боку, адзначае аналітык, сярод кандыдатаў Сыранкоў усё роўна другі.

— У дыскурсе ўладаў амаль няма гэтага «супраць усіх». Ці, прынамсі, яно там вельмі мала прысутнічае, — мяркуе Фрыдман. — Таму фармальна будзе лічыцца, што Сыранкоў як бы на другім месцы. Напэўна, палічылі, што яму і так вышэй за дах. У яго наогул вельмі добры вынік, калі паглядзець, з якімі ідэямі ён выступаў. Думаю, калі б Лукашэнка яго не пахваліў, наўрад ці вынікі былі б такія.

Разважаючы пра агучаныя ЦВК вынікі, палітычны аглядальнік звяртае ўвагу яшчэ на адну дэталь. Першапачаткова Уладзімір Пуцін нават не знайшоў часу патэлефанаваць і павіншаваць Лукашэнку, а проста апублікаваў тэкст (пазваніў толькі праз некалькі гадзін).

— З чым гэта звязана — пытанне, вядома, адкрытае. Хутчэй за ўсё, гэта дэманстрацыя стаўлення, — адзначае суразмоўца. — Што цікава, гэтым разам чакалі вынікаў ЦВК. У Расіі звычайна так сябе не паводзяць, з’явіўся экзітпол — і можна было ўжо тады віншаваць. Усё даволі відавочна было. Да таго ж дасланы тэкст — гэта не віншаванне дзяржаўнаму лідару, і там наўмысна згадваецца «Белоруссия». Такое можна напісаць лідэрам Татарстана або Чачні. Усё гэта шурпатасці, дробязі, але асадак для Лукашэнкі застаецца.

«Насамрэч даволі значная катэгорыя беларусаў заўсёды галасавала супраць усіх»

Информационный стенд о кандидатах в президенты на избирательном участке в Минске, 24 января 2025 года. Фото: Reuters
Інфармацыйны стэнд пра кандыдатаў у прэзідэнты на выбарчым участку ў Мінску, 24 студзеня 2025 года. Фота: Reuters

Невысокі працэнт у іншых кандыдатаў (нават ніжэйшы, чым «супраць усіх») тлумачыцца «звышзадачай» гэтай кампаніі «паказаць важную перамогу правадыра рэжыму», мяркуе палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі.

— Загаіць ягоную траўму 2020 года і падкрэсліць, што ўсе гэтыя супернікі (насамрэч партнёры) і падэшвы яго не вартыя, такая палітычная дробязь. Гэта ўсё прадумана як частка яго ўласнага піяру, — кажа суразмоўца. — Таму на другое месца выйшаў паказчык «супраць усіх». Але нічога незвычайнага я тут не бачу.

Як адзначае аналітык, на папярэдніх выбарах сітуацыя была падобная: лічбы «супраць усіх» былі большыя, чым у іншых кандыдатаў (не лічачы Святланы Ціханоўскай, якой напісалі 10%).

— Дваццаты год — 4,6%, пятнаццаты — 6,32%, дзясяты — 6,47%. То-бок улады з кожным разам зніжалі гэтую лічбу. Атрымліваецца, гэтым разам працэнт «супраць усіх» найменшы, — кажа Класкоўскі. — Гэта сімптом, што насамрэч даволі значная катэгорыя беларусаў заўсёды галасавала супраць усіх. Нават у 2020-м, калі быў рэальны выбар. Таму ўлады, хоць ім, вядома, не падабалася казаць, што людзі падтрымалі маральны пратэст і галасавалі супраць усіх, зусім ужо заніжаць лічбы не наважыліся.

Той факт, што Сяргей Сыранкоў, які нахвальваў Лукашэнку, аказаўся трэцім, на думку аналітыка, даволі заканамерны:

— Так, з аднаго боку, Лукашэнка яго пахваліў, бо надта ўжо гэты «Сярожа», як ён яго назваў, стараўся ва ўсхваленні кіраўніка. Але разам з тым Сыранкоў агучваў махровыя сталінісцкія ідэі. І калі даць яму больш галасоў, гэта падкрэсліла б, што Лукашэнка недастаткова жорсткі і даволі шырокаму пласту публікі падабаецца гэты сталініст. Але Лукашэнка хоча быць па-за канкурэнцыяй ва ўсіх сэнсах.

Чытайце таксама