Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  6. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  11. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  12. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  13. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  14. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  15. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  16. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  17. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

З 18 студзеня ў Літве збіраліся ўвесці чарговае абмежаванне для беларусаў: легкавікі з беларускімі нумарамі мусілі пакінуць яе тэрыторыю. Альтэрнатывай было атрыманне літоўскіх нумароў. Аднак у пятніцу, 17 студзеня, мытня суседняй краіны праінфармавала, што парадак уезду ў Літву для транспарту з беларускімі нумарамі не мяняецца. Але з’явяцца новаўвядзенні з 14 лютага.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што раней змянілі і што збіраліся абмежаваць з 18 студзеня

Літва забараніла ўезд легкавых аўто на беларускіх нумарах з 18 ліпеня мінулага года. Але былі паслабленні. Так, да 16 жніўня ўключна літоўцы дазволілі заязджаць, калі машына не прызначаная для продажу, а за рулём знаходзіцца ўладальнік — беларус з дзейнай шэнгенскай візай ці відам на жыхарства ў Літве. Абмежаванне не датычыла дыпламатаў.

Але пазней Літва пайшла на саступкі і перагледзела забарону на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі. Як паведамлялася, з 17 жніўня 2024-га да 18 студзеня 2025 года машыны з беларускімі нумарамі могуць удзельнічаць у дарожным руху на тэрыторыі Літвы, а таксама ўвозіцца і рэгістравацца ў краіне.

У студзені гэтага года Літва мусіла зрабіць яшчэ больш жорсткімі патрабаванні па аўто з беларускімі нумарамі. Тыя легкавікі, што знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, мусілі пакінуць краіну да 18 студзеня ўключна. Ці ў якасці альтэрнатывы замяніць беларускія нумары на літоўскія. За парушэнне гэтага правіла пагражаў штраф з канфіскацыяй транспартнага сродку.

Якое рашэнне літоўцы прынялі цяпер?

У пятніцу, 17 студзеня, мытня Літвы паведаміла, што парадак уезду транспарту з беларускімі нумарамі на тэрыторыю іх краіны не мяняецца. Відавочна, патрабаванне пакінуць такія аўто тэрыторыю гэтай краіны да 18 студзеня адмененае. Атрымаць аператыўны каментар у літоўскай мытні «Люстэрку» не ўдалося.

Што зменіцца з 14 лютага?

На сайце мытні Літвы паведамляецца, што з 14 лютага заязджаць у гэтую краіну змогуць некаторыя аўто на беларускіх нумарах.

Першая група — аўто, не прызначанае для продажу, якое пры гэтым належыць грамадзяніну Беларусі з літоўскай візай ці ВНЖ гэтай краіны (часовым ці пастаянным), якія дазваляюць ўезд у краіну і Еўрасаюз. Машынай мусіць кіраваць уладальнік, пры гэтым яна прызначаная для асабістага карыстання (гэта не распаўсюджваецца на аўто юрыдычных асоб і тыя, якія выкарыстоўваюць з камерцыйнымі мэтамі).

Другая група аўто на беларускіх нумарах, якім з 14 лютага будзе дазволены ўезд у Літву, — тыя, што не прызначаныя для продажу і належаць грамадзяніну ЕС, калі ён рэзідэнт Беларусі (падчас паездкі ў Еўрасаюз ён кіруе гэтым транспартам толькі для асабістага выкарыстання).

Пад забарону не трапляюць дыпламатычныя аўто, калі машына неабходная для працы дыпламатычнага і консульскага прадстаўніцтва або міжнароднай арганізацыі, або прызначаная для асабістага карыстання дыпламатаў і іх найбліжэйшых сваякоў. Таксама абмежаванні не дзейнічаюць на беларускія машыны, якія перавозяць рэшткі памерлых людзей.

За парушэнне гэтых правілаў па-ранейшаму прадугледжаныя штраф і канфіскацыя аўтамабіля.

Што можа значыць цяперашняе рашэнне Літвы?

Як паведамляе тэлеграм-канал «Волна» са спасылкай на памежную службу Літвы, парадак уезду ў Літву на аўтамабілях з беларускімі нумарамі, які дзейнічаў да 18 студзеня, падоўжылі бестэрмінова, заязджаць можна толькі пры наяўнасці літоўскай візы/ВНЖ.

Пры гэтым у тых, хто ўжо знаходзіцца ў Літве (напрыклад, заехаў праз Польшчу з польскім ці любым іншым ВНЖ ЕС), ёсць час да 14 лютага, каб пакінуць краіну. Пасля гэтай даты іх будуць штрафаваць, магчымая нават канфіскацыя аўтамабіля.

«Люстэрка» даслала запыт мытні Літвы што да агучаных 17 студзеня змяненняў па аўтамабілях з беларускімі нумарамі. Калі мы атрымаем адказы, то апублікуем іх.

Нагадаем, у жніўні мінулага года дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляў, што магчымасць уезду для беларусаў яшчэ могуць перагледзець.