Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


/

Экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка затрымалі ў В’етнаме 13 лістапада. І ўжо на наступны дзень мужчына апынуўся ў Беларусі. Чаму працэдура выдачы прайшла так хутка? І як зразумець, што краіна, у якую вы збіраецеся паехаць, можа супрацоўнічаць з беларускімі ўладамі? Гэтыя пытанні «Люстэрка» задало юрыстам, што спецыялізуюцца на міжнародным праве.

Экс-боец Полка Калиновского Василий Веремейчик, которого задержали во Въетнаме и экстрадировали в Беларусь. Минск, 20 октября 2024 года. Скриншот видео ОНТ
Экс-баец палка Каліноўскага Васіль Верамейчык, якога затрымалі ў В’етнаме і экстрадыявалі ў Беларусь. Мінск, 20 кастрычніка 2024 года. Скрыншот відэа АНТ

«Калі б яго сапраўды затрымалі па крымінальнай справе, такой хуткай выдачы не здарылася б»

Беларусь і В’етнам падпісалі пагадненне пра ўзаемную адмену візаў і экстрадыцыю яшчэ ў снежні 2023 года. Аднак, як лічыць эксперт у галіне міжнароднага крымінальнага права, адвакат Алесь Міхалевіч, выдачу Васіля Верамейчыка з В’етнама ў Беларусь нельга назваць вынікам экстрадыцыйнага працэсу.

— Такі працэс звычайна доўжыцца 40−50 дзён, ён не можа праходзіць экспрэс-метадам. Гэта быў «дагаварняк» паміж в’етнамскімі і беларускімі сілавікамі, — лічыць Міхалевіч. — Я на 99% упэўнены, што Васіль нейкі час быў «у распрацоўцы». Калі б яго сапраўды затрымалі па крымінальнай справе, такой хуткай выдачы не здарылася б. Адваката ў Верамейчыка не было, але я ўпэўнены, што ён не згаджаўся добраахвотна ехаць у Беларусь.

Алесь Міхалевіч нагадвае, што В’етнам — гэта краіна, у канстытуцыі якой замацаваная кіроўная роля Камуністычнай партыі. Адвакат лічыць, што сітуацыі з выдачай беларусаў на запыт КДБ у неправавых дзяржавах могуць паўтарацца.

— Магчыма, выпадак Верамейчыка — разавая аперацыя, якую КДБ правёў, каб паказаць, што ў яго доўгія рукі, але агулам гэта можа паўтарыцца ў якой-небудзь краіне, з кіраўніцтвам якой у рэжыму Лукашэнкі добрыя адносіны, — перасцерагае Міхалевіч.

Як ацаніць узровень пагрозы?

Офіс Святланы Ціханоўскай і Народныя амбасады Беларусі распрацавалі спіс краін, бяспечных для наведвання беларусамі, якія пасля пратэстаў 2020 года апынуліся за мяжой.

Юрыст-міжнароднік і дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў кажа, што нават гэты пералік нельга лічыць вычарпальным. Таму перад кожнай паездкай у дзяржаву з недэмакратычным ці неправавым рэжымамі неабходна самастойна дадаткова ўзважыць усе патэнцыйныя пагрозы.

— У першую чаргу даведайцеся, ці ёсць у краіны, якая вас цікавіць, дыпламатычныя адносіны з Беларуссю і Расіяй, — раіць Леанід Марозаў. — Краіны, якія падтрымліваюць цесныя сувязі з беларускімі ці расійскімі ўладамі, могуць быць больш схільныя да супрацоўніцтва ў пытаннях экстрадыцыі ці абмену інфармацыяй пра грамадзян Беларусі. То-бок звяртайце ўвагу, ці ёсць у Беларусі амбасада гэтай краіны.

Наступны важны крытэр ацэнкі бяспекі краіны, паводле Марозава, — наяўнасць паміж ёю і Беларуссю пагаднення пра экстрадыцыю.

— Калі такое пагадненне ёсць, то гэта павялічвае рызыку выдачы беларускіх грамадзян на запыт афіцыйных органаў, — тлумачыць дарадца Ціханоўскай. — Звычайна гэты дакумент называецца міжнароднай дамовай пра прававую дапамогу. Калі ён падпісаны паміж планаванай краінай наведвання і Беларуссю, то яна, хутчэй за ўсё, будзе небяспечная.

Для дадатковай ацэнкі краіны Леанід Марозаў раіць удакладніць, як яна галасуе па беларускім пытанні ў міжнародных арганізацыях.

— Самы свежы выпадак — на 57-й сесіі Савета ААН па правах чалавека, якая прайшла ў красавіку 2024 года, адбылося галасаванне па рэзалюцыі наконт становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Прагаласавалі супраць яе ці ўстрымаліся Алжыр, Бурундзі, В’етнам, Кітай, Куба, Эрытрэя, Бангладэш, Грузія, Індыя, Інданезія, Камерун, Катар, Кот-д'Івуар, Казахстан, Кувейт, Кыргызстан, Малайзія, Мальдыўскія астравы, Марока, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Самалі, Судан, Паўднёвая Афрыка. Гэта дакладна тыя краіны, у якія я б не рэкамендаваў ехаць ці нават праязджаць транзітам, — рэзюмуе Леанід Марозаў.

Чытайце таксама