Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  3. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  4. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  5. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  16. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  17. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава 30 кастрычніка падала ў Цэнтрвыбаркам дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы на прэзідэнцкіх выбарах 2025 года, паведаміў тэлеграм-канал ЦВК.

Ольга Чемоданова. Фото: СТВ
Вольга Чамаданава. Фота: СТБ

Прэс-сакратаркай МУС Вольга Чамаданава стала ў канцы снежня 2018 года. Да гэтага яна больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах няпоўнагадовых УУС Мінскага райвыканкама.

Адным з самых вядомых эпізодаў працы Чамаданавай стала публікацыя ілжывай інфармацыі пра першага загінулага падчас пратэстаў — Аляксандра Тарайкоўскага. Позна ўвечары 10 жніўня 2020 года ў тэлеграм-канале МУС з’явілася паведамленне, у якім сцвярджалася, што адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць у бок сілавікоў нявысветленую выбуховую прыладу — і загінуў, калі яна выбухнула ў яго ў руцэ.

Але ўжо ў хуткім часе грамадскасці сталі даступныя шматлікія фота- і відэаматэрыялы, якія аспрэчвалі афіцыйную версію. На здымках было відаць, што Тарайкоўскі падыходзіў да шэрагаў спецназаўцаў з пустымі рукамі, больш за тое — яны былі дэманстратыўна паднятыя ўверх. Таксама ў роліках відаць стрэлы сілавікоў, пасля якіх на белай футболцы Аляксандра з’яўляецца кроў, а ён потым падае на асфальт.

Паведамленне дагэтуль не выдаленае з канала МУС, ведамства таксама не прыносіла прабачэнняў з гэтай нагоды, хоць сама інфармацыя была абвергнутая ў тым ліку і афіцыйнымі асобамі. Яшчэ 16 жніўня тагачасны кіраўнік МУС і непасрэдны начальнік Чамаданавай Юрый Караеў у сваім каментары TUT.BY дапусціў, што прычынай смерці Тарайкоўскага мог быць стрэл «з несмяротнай зброі».

У кастрычніку 2021 года Чамаданава пакінула пасаду прэс-сакратаркі і ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама. Яе месца ў МУС заняла былая прэс-сакратарка УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. 26 кастрычніка ЦВК прыняў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Дакументы на рэгістрацыю яшчэ двух кандыдатаў — старшыні руху «За Свабоду» і эксперта па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрася Губарэвіча і Аляксандра Драздова — адхілілі.

30 кастрычніка ў Цэнтрвыбаркам былі пададзеныя дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча і кіраўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка.