Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
Читать по-русски


/

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ў інтэрв'ю брытанскаму выданню The Sunday Times назваў умацаванні на мяжы з Беларуссю новай жалезнай заслонай. Ён таксама раскрытыкаваў намеры прэм’ер-міністра краіны Дональда Туска абмежаваць права мігрантаў на падачу заяваў на прытулак. Як за год змянілася стаўленне палякаў да беларусаў? Якія наступствы будзе мець «новая жалезная заслона» для нашай краіны? І што ў Польшчы думаюць пра фармальнае заканчэнне паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай? Пра гэта «Люстэрка» паразмаўляла з польскім палітыкам, дэпутатам Еўрапарламента і сустаршынёй партыі «Новыя левыя» Робертам Бедранем.

Роберт Бедронь, евродепутат и сопредседатель партии «Новые Левые» на съезде партии в Кракове, Польша, 7 сентября 2024 года. Фото: Reuters
Роберт Бедрань, еўрадэпутат і сустаршыня партыі «Новыя левыя» на з’ездзе партыі ў Кракаве, Польшча, 7 верасня 2024 года. Фота: Reuters

Роберт Бедрань, 48 гадоў. Польскі палітык, мэр горада Слупска (2014−2018). Дэпутат Сейма (2011−2014), дэпутат Еўрапейскага парламента, сустаршыня партыі «Новыя левыя», якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю Польшчы. Быў кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента ў пытанні адносін з Беларуссю.

«Як толькі пачынаецца пэўны працэс згоды з радыкальнымі мерамі, яго ўжо цяжка спыніць»

— У інтэрв'ю газеце The Sunday Times прэзідэнт Анджэй Дуда раскрытыкаваў прапанову прэм’ер-міністра Дональда Туска прыпыніць права на атрыманне прытулку. Ён адзначыў, што прапанаваныя Тускам змены таксама закрануць палітычных эмігрантаў з такіх краін, як Беларусь. Якое стаўленне польскага грамадства і палітыкаў да ініцыятывы Туска?

— У польскім грамадстве няма адзінай пазіцыі што да гэтай ініцыятывы. Так, мы ўсе падтрымліваем палітыку ўрада, якая гарантуе бяспеку полек і палякаў.

Аднак многія няўрадавыя арганізацыі, што абараняюць правы чалавека, у тым ліку партыя «Новыя левыя», звярнулі ўвагу не толькі на праблему невыканання асноўных правоў і міжнародных пагадненняў, якія ўзяла на сябе Польшча. Але і на не да канца зразумелую сувязь гэтай ініцыятывы з рэальным гарантаваннем бяспекі. Не кажучы ўжо пра вельмі негатыўны ўплыў такога рашэння менавіта на палітычных дысідэнтаў Беларусі.

У заканадаўстве Польшчы ўжо і так існуюць супярэчлівыя палажэнні што да бяспекі. Напрыклад, дазвол вайскоўцам адкрываць агонь на мяжы або дэ-факта ўзаконеныя пушбэкі (выцясненне парушальнікаў мяжы назад у Беларусь. — Заўв. рэд.), таму складана зразумець, як гэтая новая ініцыятыва павінная дапамагчы.

— Анджэй Дуда таксама параўнаў сістэму абарончых умацаванняў на мяжы з Беларуссю з «новай жалезнай заслонай», неабходнай для бяспекі палякаў. Што гэта можа быць за заслона? Ці значыць гэта, што ў будучыні Польшча абмяжуе выдачу візаў беларусам і закрые мяжу?

— Я б не стаў надаваць занадта шмат увагі таму, што кажа прэзідэнт Дуда з гэтай нагоды. Думаю, варта прыслухацца да меркавання экспертаў і людзей, што сур’ёзна займаюцца гэтым пытаннем.

Геапалітычныя працэсы ў нашай частцы Еўропы ідуць у вельмі негатыўным кірунку, і ад ходу падзей ва Украіне залежыць вельмі многае. Я, вядома, не хачу спекуляваць, бо абавязкам Польшчы застаецца падтрымка Украіны і беларускай апазіцыі. Аднак пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе ў Беларусі, баюся, нічога нельга выключаць.

— У траўні 2024 года Дональд Туск заявіў на мяжы з Беларуссю, што неабходна «ізаляваць рэжым, але адкрыцца для народа». Але ўжо летам Польшча ўзмацніла патрабаванні што да ўездзу беларусаў на аўто, а таксама ўвозу і вывазу тавараў. Што адбылося за такі кароткі час, што змяніла падыход?

— Падчас перадвыбарнай кампаніі ў Еўрапарламент (выбары ў Еўрапарламент у Польшчы прайшлі 6−9 чэрвеня 2024 года. — Заўв. рэд.) тэма мяжы, на жаль, была выкарыстаная з палітычнымі мэтамі. Многія палітыкі безадказна прайгравалі наратыў, згодна з якім большасць насельніцтва думае пра ўсходнюю мяжу толькі з пункту гледжання небяспекі і неабходнасці яе мілітарызацыі.

Баюся, што заўсёды, як толькі пачынаецца пэўны працэс згоды з радыкальнымі мерамі, яго ўжо цяжка спыніць. Гэта прыводзіць да тых наступстваў, якія вы згадалі.

«Выкарыстанне фразы „канец тэрміну“ не зусім дакладнае»

— У Літве дзейнічаюць даволі жорсткія патрабаванні да выдачы відаў на жыхарства грамадзянам Беларусі. Спецслужбы праводзяць дадатковыя праверкі, у выніку якіх бывае, што ВНЖ не выдаюць ці нават анулююць беларусам, якія раней служылі ў войску ці працавалі на дзяржаўных прадпрыемствах. Ёсць імавернасць, што падобныя рашэнні будуць укаранёныя ў Польшчы?

— Думаю, што гэта цікавая практыка, але рашэнне наконт яе ўкаранення мусіць прымацца толькі на аснове ўважлівага аналізу, праведзенага польскімі спецслужбамі. На гэты момант у мяне няма доступу да такой інфармацыі.

— Ці абмяркоўваюць польскія палітыкі магчымасць аднаўлення працы раней закрытых кантрольна-прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю?

— Зноў жа, на маю думку, такое рашэнне не мусіць прымацца на аснове палітычнага капрызу. Я думаю, што па гэтым пытанні вядуцца сур’ёзныя дыскусіі з польскімі службамі.

Роберт Бедронь в Европарламенте. Бельгия, Брюссель, 3 октября 2024. Фото: Reuters
Роберт Бедрань у Еўрапарламенце. Бельгія, Брусэль, 3 кастрычніка 2024. Фота: Reuters

— У траўні наступнага года Польшча будзе выбіраць новага прэзідэнта. Ці важныя сітуацыя на мяжы з Беларуссю і адносіны з афіцыйным Мінскам у блізкай электаральнай кампаніі?

— Вядома, пытанні вайны ва Украіне і, як вынік, саюза Лукашэнкі з Пуціным былі і будуць вельмі важнай тэмай палітычных дэбатаў у Польшчы.

— У 2025 годзе скончыцца тэрмін фармальных паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай. Ці будуць польскія палітыкі далей лічыць яе абранай прэзідэнткай? Ці зменшыцца пасля 2025-га яе легітымнасць у вачах заходніх дэмакратый?

— Калі я быў старшынёй дэлегацыі з Беларуссю ў Еўрапарламенце, на кожным кроку стараўся падкрэсліць важнасць падтрымкі Святланы Ціханоўскай як з боку Польшчы, так і з боку Еўрапейскага саюза. Я ведаю, што за апошнія некалькі гадоў яна і ўвесь беларускі апазіцыйны асяродак атрымалі вялікую падтрымку з боку дэмакратычных заходніх краін.

Паколькі папярэднія прэзідэнцкія выбары былі сфальсіфікаваныя на карысць Лукашэнкі, выкарыстанне такіх фразаў, як «канец тэрміну», не зусім дакладнае. Мы маем дачыненне з унікальнай сітуацыяй, і я перакананы, што падтрымка Ціханоўскай не скончыцца ў наступным годзе.

— Прайшоў амаль год з моманту прыходу да ўлады ў Польшчы дэмакратычнай кааліцыі. На вашую думку, пагоршылася ці палепшылася за гэты час стаўленне польскіх уладаў да дэмакратычных сілаў Беларусі? А стаўленне палякаў да беларусаў, якія вымушаныя жыць у Польшчы?

— Недзе напэўна ёсць даследаванні, што фіксуюць гэтыя змены. Але, на маю думку, ніякая статыстыка не можа адлюстраваць рэальнага стану справаў у стаўленні палякаў да беларусаў.

Падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі — адна з нямногіх сфераў польскай палітыкі, пра якую можна сказаць, што яна сапраўды існуе незалежна ад палітычных поглядаў.

І польскае грамадства, і польскія палітыкі разумеюць, як важна мець дэмакратычных суседзяў на ўсходняй мяжы. Мы ўсе будзем і надалей падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, каб зрабіць гэтую мару рэальнасцю.

Чытайце таксама