Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


У Кыргызстане з 5 верасня змяняецца парадак рэгістрацыі грамадзян краін з бязвізавым рэжымам, гэта датычыць і Беларусі. Цяпер зарэгістравацца будзе можна толькі на падставе ВНЖ ці аднаго з пасведчанняў, паведамілі ў Міністэрстве лічбавага развіцця краіны.

Столица Кыргызстана Бишкек. Фото: Pixabay.com
Сталіца Кыргызстана Бішкек. Фота: pixabay.com

Раней грамадзяне бязвізавых краін, у тым ліку Беларусі, маглі зарэгістравацца ў Кыргызстане на тэрмін 6 месяцаў з правам далейшага падаўжэння ў залежнасці ад мэты знаходжання. З 5 верасня рэгістрацыя альбо яе падаўжэнне магчымае толькі на падставе віду на жыхарства, пасведчання асобы без грамадзянства, пасведчання «Кайрылман» (этнічныя кыргызы) або пасведчання «Мекен-карт» (замежнікі, якія раней мелі грамадзянства Кыргызстана).

«Такім чынам, грамадзяне дзяржаваў — чальцоў ЕАЭС (Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія) без афармлення дакументаў могуць знаходзіцца сумарна да 90 дзён цягам кожнага 180-дзённага перыяду з моманту ўезду ў краіну», — паведамілі ў ведамстве.

Па заканчэнні гэтага тэрміну беларусы, якія не прайшлі рэгістрацыю, будуць абавязаныя выехаць за межы Кыргызстана і змогуць заехаць паўторна праз 90 каляндарных дзён.

Калі замежнікі з бязвізавых краін знаходзяцца на тэрыторыі Кыргызстана з прыватнымі мэтамі, для іх прадугледжаныя афармленне часовага віду на жыхарства, які выдаецца цягам 15 дзён з тэрмінам дзеяння на год з наступным штогадовым падаўжэннем, але не больш чым на 5 гадоў.

Нагадаем, раней у Кыргызстане адмянілі для замежнікаў, у тым ліку для беларусаў, «візаран» — то-бок здзяйсненне кароткачасовай паездкі за межы краіны і назад з мэтай «перазапусціць гадзіннік» дазволенага тэрміну знаходжання ў дзяржаве.

Кыргызстан разам з Беларуссю ўваходзіць у СНД, АКДБ і ЕАЭС.