Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  3. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  6. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  7. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


Пятра Пархомчыка знялі з пасады намесніка прэм’ер-міністра краіны. Яго адправілі кіраваць Брэсцкай вобласцю. Такое рашэнне прыняў 12 жніўня Аляксандр Лукашэнка, перадае яго прэс-служба.

Петр Пархомчик. Фото: пресс-служба Минпрома
Пётр Пархомчык. Фота: прэс-служба Мінпрама

Кадравую ракіроўку абгрунтавалі тым, што «ў Брэсцкай вобласці трэба сур’ёзна папрацаваць з прамысловасцю». Менавіта гэтую сферу ва ўрадзе і курыраваў Пархомчык.

— Трэба разумець, што адна рэч — віцэ-прэм'ер. Іншая — самастойная праца ў Брэсцкім аблвыканкаме. Гэта адказнасць за вобласць. Старшыні аблвыканкамаў — цэнтральныя фігуры ў органах улады ў Беларусі. Гэта трэба таксама разумець. Брэсцкая вобласць — добрая вобласць. Але няпростая. Чаму Пархомчык: ды таму, што з сельскай гаспадаркай вы там разберацеся разам з Міхаілам Іванавічам Русым (упаўнаважаны Лукашэнкі ў рэгіёне. — Заўв. рэд.). Ён будзе ў вас працаваць адказным за вобласць. Я з ім сёння размаўляў. Ён разумее ўсё і ведае, што там трэба рабіць. Заявіў, што з Пархомчыкам (мне так сказаў) не пралічыліся, мы там парадак навядзём, і ў сельскай гаспадарцы будзе аказаная ўсялякая падтрымка. Але чаму прамыслоўца — таму, што нам трэба сур’ёзна ў Брэсцкай вобласці папрацаваць з прамысловасцю, — сказаў Лукашэнка.