Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  3. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  6. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  7. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  8. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  9. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  10. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  11. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  14. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  15. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
Читать по-русски


Новы кіраўнік МЗС Максім Рыжанкоў, мяркуючы з яго першых словаў і справаў, збіраецца дадаць адрэналіну ў беларускую дыпламатыю. Больш дзёрзкасці ў рыторыцы, ніякіх прапушчаных удараў ад ворагаў, асіметрычныя адказы, ініцыятывы ад МЗС знізу замест маўклівага выканання загадаў зверху. Што з гэтага можа атрымацца, разважае Арцём Шрайбман.

Арцём Шрайбман Палітычны аналітык Вядоўца праекта «Шрайбман адкажа» на «Люстэрку». Запрошаны эксперт Фонду Карнегі за міжнародны мір, у мінулым — палітычны аглядальнік TUT.BY і БелаПАН.

Рыжанкоў пачаў працу са спрэчкі з ААН вакол зместу сустрэчы генеральнага сакратара арганізацыі Антоніу Гутэрыша з Аляксандрам Лукашэнкам. ААН наважылася расказаць, што Гутэрыш нагадаў Лукашэнку пра правы чалавека, заклікаў вызваляць палітвязняў і нават паведаміла пра патаемнае — што пра гэтую сустрэчу папрасіў Мінск, намякаючы тым самым, каму гэтая размова была патрэбнейшая.

Рыжанкоў у адказ заявіў, што «нехта там напісаў» няпраўду пра асуджэнне Мінска, калі яно і было, то «мімаходзь», і што наогул няма ў Гутэрыша права за нешта крытыкаваць Беларусь. На той момант з прызначэння галоўнага дыпламата краіны прайшоў тыдзень. Зайшоў на пасаду, так бы мовіць, з нагі.

У сваім інтэрв'ю іншаму новаму міністру — інфармацыі — Марату Маркаву Рыжанкоў раскрыўся яшчэ мацней. Ён пакрытыкаваў МЗС да свайго прыходу за тое, што ведамства толькі брала пад казырок светлыя ідэі Лукашэнкі, а мусіла само іх генераваць. Рыжанкоў выступіў за больш рашучае адстойванне інтарэсаў Мінска ў свеце.

Максим Рыженков. Фото: ОНТ
Максім Рыжанкоў падчас інтэрв'ю Марату Маркаву. Фота: АНТ

Кульмінацыяй інтэрв'ю быў анонс адказу на апошнія еўрапейскія санкцыі. Замест увядзення сваіх контрмераў Мінск увёў бязвізавы рэжым для ўезду ў Беларусь па зямлі для грамадзян 35 еўрапейскіх краін — раней гэтым правам карысталіся толькі літоўцы, палякі і латышы.

Многія людзі палічылі гэта дээскалацыяй, рэверансам новага міністра ў бок Захаду. Для мяне ж гэта, наадварот, выглядае контрнаступленнем, але на іншым фронце — прапагандысцкім. Будзем шчырыя: грамадзяне еўрапейскіх краін, якія не мяжуюць з Беларуссю, наўрад ці ў вялікіх колькасцях даедуць да нашай краіны па зямлі, асабліва ўлічваючы чэргі на межах. Іх урады таксама наўрад ці ацэняць такі жэст «добрай волі»: для ўладальнікаў дыппашпартоў з еўрапейскіх краін Мінск падкрэслена вырашыў пакінуць візавы рэжым.

Аўдыторыя гэтага жэсту — унутры краіны. Беларусам — праўладным, нейтральным і нават апазіцыйным — прапануецца ацаніць кантраст: пакуль гэтыя дэмакраты, латышы і літоўцы, не пускаюць вас на сваіх машынах, а палякі не даюць прывезці з крамы вопратку ці бытавую тэхніку, мы, апошняя дыктатура Еўропы, адкрываем мяжу яшчэ шырэй.

Як ні ставіцца да беларускай улады і яе дзеянняў, якія прыводзяць да паступовага закрыцця мяжы з заходняга боку, трэба прызнаць, што ход з «бязвізам» эфектны як мінімум з пункту гледжання прапагандысцкага эфекту.

Сёння стала вядома, што Рыжанкоў паехаў у КНДР — гэта яго другі двухбаковы візіт пасля паездкі ў Кітай. Раней МЗС саромеўся нават афіцыйна прызнаць на сваім сайце, што афіцыйная беларуская дэлегацыя ездзіла з візітам у Пхеньян. Але за Рыжанковым кантакты на высокім узроўні з галоўным сусветным ізгоем — гэта не нагода саромецца, гэта гордая пазіцыя, выклік ранейшым правілам у беларускай дыпламатыі.

Іншымі словамі, мы бачым спробу МЗС працаваць у дзёрзкім, ініцыятыўным і задзірлівым стылі. Апошнія дзесяцігоддзі ведамства паводзілася нашмат больш флегматычна і кансерватыўна. Гэтая метамарфоза хай і не цалкам, але нагадвае тое, што ў апошнія сем гадоў адбывалася з кітайскай дыпламатыяй.

Здание Министерства иностранных дел Беларуси в Минске. Фото: TUT.BY
Будынак Міністэрства замежных справаў Беларусі ў Мінску. Фота: TUT.BY

Пасля пераабрання Сі Цзіньпіна на пасаду генеральнага сакратара кампартыі ў 2017 годзе раней узважаная дыпламатыя Пекіна пачала ператварацца ў тое, што назавуць wolf warrior diplomacy (дыпламатыяй «ваяра-ваўка») — гэта адсылка да вядомага кітайскага баевіка тых гадоў. Гэта быў пераход ад рэактыўнага і спакойнага стылю працы да праактыўнага і канфрантацыйнага. Ён прывёў да мноства скандалаў з выказваннямі розных кітайскіх дыпламатаў у свеце, якія пачалі адказваць на любую крытыку Пекіна ў рэзкай, часам адкрыта хамскай манеры.

Такі падыход да замежнай палітыкі, як і тое, што спрабуе рабіць Рыжанкоў у Беларусі, меў важнае унутранае вымярэнне: кітайскаму кіраўніцтву хацелася пагуляцца на пачуццях нацыянальнага гонару сваіх суграмадзян. Make China great again, так бы мовіць. Але калі ты сапраўдны геапалітычны гігант, такія эксперыменты маюць свой уплыў на сусветную палітыку. Wolf warrior diplomacy стала адным з фактараў, якія прывялі да апошніх некалькіх гадоў эскалацыі ў адносінах Кітая і ЗША.

Си Цзиньпин. Фото: Reuters
Сі Цзіньпін. Фота: Reuters

У беларускім жа выпадку эфекты ад гэтага павароту могуць быць толькі ўнутранымі. Зрабіўшы з МЗС генератар гучных навінавых нагодаў для прапаганды, Рыжанкоў можа вярнуць ведамству нейкія пазіцыі ў сістэме і зноў увайсці ў ласку да Лукашэнкі. У гэтым і заключаецца асноўная мэта новага міністра.

Чымсьці падобным пасля пачатку поўнамаштабнай вайны стала расійскае МЗС — рупарам найбольш агрэсіўных крамлёўскіх мэсэджаў, без намёку на рэальнае прасоўванне інтарэсаў Масквы ў свеце праз дыпламатыю. Здаецца, такая ж доля цяпер чакае ведамства Рыжанкова. Праз глыбіню праблем з рэпутацыяй Беларусі, санкцыі і жорсткую прывязку да Расіі ні крэатыў, ні дзёрзкасць новага міністра не здольныя вырашаць замежнапалітычных задач без пераменаў на ўзроўні яго начальства або ўсёй рэгіянальнай сітуацыі.

І праблема тут не толькі ў ізаляцыі як такой, але яшчэ і ў патухлай веры былых партнёраў у тое, што Мінск мае дастаткова суб’ектнасці для ўласнай замежнай палітыкі. Пакуль выглядае так, што беларускі ваяр-воўк зможа паказваць свой характар толькі ў вальеры.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.