Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  5. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  10. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  11. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  12. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  13. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  14. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


Беларусь мусіць пачаць перамовы пра ўступленне ў Еўрасаюз пасля вызвалення ад дэ-факта расійскай акупацыі. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 27 чэрвеня падчас свайго выступу на адкрыцці паседжання саміту ЕС у Брусэлі, піша «Еўрапейская праўда».

Владимир Зеленский. Фото: Офис президента Украины
Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

Уладзімір Зяленскі падзякаваў еўрапейскім партнёрам за пачатак перамоваў пра ўступленне Украіны ў Еўрасаюз, якія адбыліся 25 чэрвеня ў Люксембургу, а таксама павіншаваў Малдову, якая таксама атрымала згоду ЕС і пачала ўступныя перамовы.

— Я перакананы, што кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе агульныя еўрапейскія каштоўнасці, мусіць быць часткай еўрапейскай сям'і. Гэта справядліва для Украіны. Гэта слушна для Малдовы, Балкан, Грузіі. Я ўпэўнены, што момант Грузіі надыдзе, і я ўпэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі, бо гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні мусіць быць у аб’яднанай Еўропе, — заявіў Зяленскі.

Падобную заяву ўкраінскі лідар зрабіў 9 траўня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Метсолай у Кіеве. Уладзімір Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэнне ЕС мусіць выйсці за пералік дзяржаваў, якія ўжо маюць статус кандыдата на ўступленне ў ЕС, а таксама ахапіць Беларусь.