Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Дэпутат Алег Гайдукевіч прапанаваў не аддаваць даўгі ўрада «недружалюбным» краінам, а таксама прыняць законапраект, паводле якога не Беларусь будзе даўжніцай, а дзяржавы, што ўвялі санкцыі супраць нашай краіны. Відэа заявы былога сілавіка, а цяпер парламентарыя другога запар склікання апублікаваў тэлеграм-канал Палаты прадстаўнікоў. Кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў «проста па-чалавечы» пагадзіўся з дэпутатам, але патлумачыў, чаму так не робяць.

Министр финансов Юрий Селиверстов. Фото: house.gov.by
Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Фота: house.gov.by

Мінфін: З дзярждоўгам няма праблем, бо Расія і Кітай рэструктуравалі частку крэдытаў

19 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў прайшло паседжанне, на якім у тым ліку абмеркавалі сітуацыю са знешнім дзярждоўгам. Кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў расказаў, што дзякуючы саступкам Расіі і Кітая, а таксама незапатрабаванасці выплачаных у рублях іншых знешніх даўгоў «недружалюбнымі» краінамі летась удалося добра справіцца са знешнім доўгам.

— Па структуры асноўны доўг прыпадае на нашых калег — інстытуцыі і ўрад РФ, а таксама на нашых кітайскіх калег. З імі ў нас праца ідзе, нягледзячы на санкцыі, у даволі пазітыўным ключы. На жаль, цяпер складана пазычаць на расійскім рынку, на біржы праз выпуск аблігацый, як гэта было раней, з прычыны ўзрослых ставак у Расіі. То-бок гэта становіцца нявыгадным. Але ў сувязі з гэтым нашыя калегі разумеюць гэта, і мы з імі працуем, скажам, па пераносе тэрмінаў або, так бы мовіць, рэструктурызацыі пазычанасці (хоць гэта не зусім такое добрае слова для кіравання доўгам), — заявіў Юрый Селіверстаў, адказваючы на пытанне дэпутаткі Алены Патапавай пра тое, як Мінфіну ўдаецца ва ўмовах санкцый так добра выплачваць даўгі.

Паводле яго, падобным чынам Мінфін працуе з кітайскімі крэдыторамі. У выніку па шэрагу пагадненняў летась і сёлета абедзве краіны перанеслі тэрміны выплат, што знізіла даўгавую нагрузку на нашую краіну. Аднак адзначым, што гэтыя даўгі нікуды не зніклі — іх усё роўна давядзецца аддаваць.

Кіраўнік Мінфіна таксама расказаў, што прыдуманая ў Мінску схема выплачваць пазыкі «недружалюбным» краінам у беларускіх рублях праз спецыяльныя рахункі ў «Беларусбанку» аказалася незапатрабаванай з боку крэдытораў: «Яны праз сваю прынцыповасць звяртацца да іншага алгарытму не хочуць».

Дэпутат Гайдукевіч: «Давайце прымем законапраект: не мы ім вінныя, а яны нам»

У адказ на гэта дэпутат Алег Гайдукевіч, нядаўна абраны другі раз запар, прапанаваў парушыць свае абавязанні што да вяртання знешніх даўгоў «недружалюбным» краінам.

— Навошта наогул нам аддаваць пазыкі тым, хто ў дачыненні да нас уводзіць санкцыі? Нават калі адносіны наладзяцца, давайце выставім шкоду. Вы правільна сказалі, Расія, Кітай… А яны [краіны Захаду] нам — экстрэмізм, тэрарызм, тэракт, — заявіў дэпутат. — Кожны тэракт — гэта праца КДБ, гэта мільёны даляраў з нашага боку па спыненні. Я нават на будучыню (узбудзіўся трохі ад вашага адказу) — навошта наогул мы потым будзем аддаваць. Яны нам нічога не аддадуць. І нічога ніколі добрага не зробяць, толькі забяруць. Калі трэба, законапраект давайце прымем, што яны нам вінныя, а не мы ім. Бо вайна — яна надоўга, нічога хутка не скончыцца.

Міністр фінансаў пагадзіўся з пазіцыяй Гайдукевіча што да «недружалюбных» крэдытораў:

— У гэтай частцы, што гэтыя таварышы нічога добрага нам не прапануюць, проста па-чалавечы я з вамі згодны. Але пытанне ў тым, што мы заўсёды пазіцыянавалі сябе як бок, што забяспечвае выкананне сваіх абавязанняў. І мы сёння ад іх не адмаўляемся. Але бегаць і шукаць, як у кішэні адвезці камусьці свае грошы, натуральна, мы не будзем.

Паводле міністра, у выпадку адмовы ад выплат пацярпяць беларускія і расійскія інвестары.

— Свет вялікі і адкрыты, ніхто не забараняў беларускаму банку ці расійскаму на Лонданскай біржы пазычыць беларускай дзяржаве сродкі, вось так проста адсекчы іх нельга. Таму, на жаль, даводзіцца выбіраць добрых, з якімі мы гатовыя працаваць (і яны з намі), ну і тых, пра каго вы кажаце, з чым я абсалютна згодны, — сказаў на заканчэнне Юрый Селіверстаў.

Гісторыя з (ня)выплатамі па еўрааблігацыях урада Беларусі

Нагадаем, Мінфін нашай краіны ў сярэдзіне 2022 года заявіў, што Citigroup Global Markets Europe AG і лонданскі філіял Citibank перасталі абслугоўваць еўрааблігацыі дзярждоўгу Беларусі. Гэта стала прычынай, з якой Мінфін не змог праводзіць плацяжы. Ведамства спрабавала знайсці новага контрагента, аднак гэтаму перашкодзілі санкцыі Захаду. Спасылаючыся на іх, ведамства заявіла, што выплаты будуць праводзіцца ў беларускіх рублях і пераводзіць іх будуць на спецыяльныя рахункі ў «Беларусбанку».

Гэта працавала паводле такой схемы: інвестары, якім Мінфін абавязаўся выплаціць па еўрабондах, мусілі адкрыць рахунак у «Беларусбанку» і пацвердзіць права валодання каштоўнымі паперамі. Аднак частка крэдытораў нават пасля выканання выстаўленых патрабаванняў сутыкнулася з цяжкасцямі падчас атрымання належных ім выплат. У некаторых выпадках даходзіла да суда.

Летась выплаты расійскім інвестарам пачалі пераводзіць праз расійскі Нацыянальны разліковы дэпазітарый (НРД).

У студзені 2024 года група інвестараў з Расіі паскардзілася на невыкананне Мінскам сваіх абавязанняў і прыгразіла звярнуцца ў трацейскі суд у Лондане. Крыху раней, 15 студзеня 2024 года, Арбітражны суд Кемераўскай вобласці наклаў арышт на 964,3 тыс. беларускіх рублёў, якія знаходзяцца на рахунку ў «Беларусбанку» і належаць Міністэрству фінансаў Беларусі. Гэтая мера была прынятая для забяспечання пазову кемераўскага прадпрымальніка Ігара Пракудзіна, які валодае пакетам беларускіх еўрааблігацый.

Чытайце таксама