Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Агенцтва Reuters са спасылкай на блізкія да Крамля крыніцы паведаміла, што Пуцін гатовы да спынення агню ва Украіне і мірных перамоваў, калі за Расіяй пакінуць захопленыя тэрыторыі. Між тым сам прэзідэнт РФ нечакана прыбыў у суправаджэнні многіх высокапастаўленых чыноўнікаў у Мінск на сустрэчу з Лукашэнкам. На наступны дзень у Гомелі прызямліўся самалёт экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Усе гэтыя падзеі — супадзенне? На думку старшыні камітэта Вярхоўнай рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандра Меражко, Пуціну патрэбная перадышка і ён рыхтуе нейкі прапагандысцкі ход, каб адцягнуць усеагульную ўвагу ад мірнага саміту па Украіне, які пройдзе ў чэрвені ў Швейцарыі.

Александр Лукашенко и Владимир Путин в аэропорту Минска. Вечер 23 мая 2024 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у аэрапорце Мінска. Вечар 23 траўня 2024 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

На думку Аляксандра Меражко, Пуцін панічна баіцца правядзення Глабальнага саміту міру ў Швейцарыі, запланаванага на 15−16 чэрвеня, бо гэта падрывае яго прапагандысцкія наратывы і сведчыць пра тое, што большасць краін свету, уключаючы Глабальны Поўдзень, выступае супраць расійскай агрэсіі.

— Разам з тым Пуцін бачыць, што Украіна атрымлівае ўсё больш ваенна-тэхнічнай дапамогі ад ЗША і Еўропы, а таксама прыняла закон пра мабілізацыю, які дазволіць Украіне ўзмацніць сваю абараназдольнасць у супрацьстаянні расійскай агрэсіі. Пуцін таксама адчувае, што яго падтрымка сярод расійскіх элітаў і ў войску слабее, а гэта можа прывесці да яго ліквідацыі, — мяркуе суразмоўца.

Кіраўнік камітэта Рады таксама дапусціў, што прэзідэнту Расіі цяпер неабходная перадышка: ён збіраецца скарыстацца ёю, каб мадэрнізаваць войска, пераадолець эканамічныя праблемы, выкліканыя заходнімі санкцыямі, а потым, назапасіўшы сілы, працягнуць агрэсію супраць Украіны і Захаду.

— Цалкам магчыма, што Пуцін і яго васалы кшталту Лукашэнкі рыхтуюць прапагандысцкую акцыю, каб адцягнуць увагу ад саміту міру ў Швейцарыі, — дадаў Меражко.

Нагадаем, увечары 23 траўня ў Мінск з неанансаваным візітам прыляцеў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, таксама прыбылі новы міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, гендырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў і іншыя расійскія функцыянеры.

Афіцыйныя перамовы Лукашэнкі і Пуціна праходзяць 24 траўня ў Палацы Незалежнасці спачатку ў вузкім, а потым у пашыраным складзе. Як паведамлялася раней, яны збіраюцца абмеркаваць «стан і перспектывы развіцця ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін», у першую чаргу пытанні бяспекі. У прыватнасці, Пуцін паабяцаў пагаварыць пра сумесныя вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй.

У гэты ж дзень, паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Беларускі Гаюн», у Гомелі прызямліўся самалёт экс-прэзідэнта Украіны Януковіча, які апошні раз двойчы прылятаў у Беларусь у сакавіку 2022-га, падчас расійска-ўкраінскіх перамоваў.

Таксама агенцтва Reuters са спасылкай на пяць набліжаных да Крамля крыніц паведаміла, што Уладзімір Пуцін гатовы спыніць вайну і пачаць перамовы пра спыненне агню пры ўмове прызнання за Расіяй тэрыторый на цяперашніх лініях фронту.

Паводле інфармацыі Reuters, Пуцін расчараваны рашэннем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага выключыць мірныя перамовы і падтрымкай Захаду ў гэтым пытанні. Пры гэтым ён гатовы працягваць вайну, калі Кіеў і Захад не пойдуць насустрач.

«Пуцін можа змагацца столькі, колькі спатрэбіцца, але Пуцін таксама гатовы да спынення агню — каб замарозіць вайну», — заявіла адна з высокапастаўленых расійскіх крыніц, якая, як піша агенцтва, працавала з Пуціным і ў курсе размоваў на найвышэйшым узроўні ў Крамлі.

Чытайце таксама