Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  13. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Маскве. Што яны будуць абмяркоўваць за зачыненымі дзвярыма — невядома, але перад камерамі абодва гаварылі пра перамовы па Украіне. Тыя самыя перамовы, якія было вырашана правесці без удзелу Расіі і Беларусі, бо адна краіна — агрэсар, а другая — суўдзельніца агрэсіі. Не абышлося і без скаргаў: Пуцін скардзіўся Лукашэнку на Украіну, Лукашэнка скардзіўся Пуціну на суседзяў.

Александр Лукашенко и Владимир Путин на встрече 11 апреля 2024 года. Фото: пресс-служба Кремля
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы 11 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Крамля

Лукашэнка расказаў Пуціну, што на межах Беларусі з краінамі ЕС «цяжкая сітуацыя».

«Мяне здзіўляе наогул, больш за ўсё мяне хвалюе, я пра гэта кажу, палітыка польскага кіраўніцтва. Навошта ім гэтая канфрантацыя? І літоўцы, і латышы дзясяткамі выкідваюць трупы праз мяжу. Ідзе нейкая колькасць мігрантаў туды, яны — плот пабудавалі — выкідваюць за плот да нас на мяжу. Цяпер снег растаў — агаліліся трупы, валяюцца проста на мяжы. З Афганістана, Ірана людзі ёсць, Афрыкі. Навошта забіваць людзей і выкідваць па-варварску? Гэта стварае напружанне», — паскардзіўся Лукашэнка Пуціну, забыўшы згадаць, што да мяжы мігранты трапляюць дзякуючы яго патуранню.

Другая скарга датычыла закрыцця пунктаў пропуску на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Нагадаем, што цяпер на мяжы з Літвой працуюць толькі два пункты пропуску, на мяжы з Польшчай — таксама два (адзін — для грузавога транспарту, другі — для пасажырскага), на мяжы з Латвіяй — адзін.

«Яны закрылі мяжу для нас і для вас. Вельмі цяжка працаваць. І нават кітайцам, казахам з палякамі і іншымі. На мяжы — шалёныя чэргі. Робяць гэта наўмысна. Мы мяжу ад іх не закрывалі. Вы ведаеце, што ў нас бязвізавыя суседзі, дые яны сваіх людзей сюды не пускаюць у сувязі з тым, што мы можам іх завербаваць», — падзяліўся Лукашэнка набалелым.

Трэцяя скарга была прысвечаная Літве.

«Асабліва літоўцы. Праводзяць вучэнні, у траўні плануюць яшчэ праводзіць. Стаім лоб у лоб на мяжы. Амерыканцаў перакінулі, немцаў, што дзіўна, урок не пайшоў на карысць. У Літву, Польшчу — батальёны. Мы, вядома, былі вымушаныя разгарнуць свае часткі і выставіцца супраць. Не ведаю, навошта ім гэта. Мы не збіраемся нідзе ваяваць. Крычаць, што Лукашэнка з Пуціным заўтра Еўропу захопяць. Ніколі не абмяркоўвалі нават такіх планаў, што мы хочам кагосьці захапіць. Сваіх праблем хапае, яшчэ не хапала кагосьці…» — заявіў Лукашэнка.

Паток скаргаў Аляксандр Лукашэнка завяршыў на аптымістычнай ноце, запэўніўшы, што Беларусь пераадолела санкцыйны эканамічны ціск. Ён таксама падзяліўся сваімі марамі пра тое, што калі Расія і Беларусь змогуць «забяспечыць вялізны беларуска-расійскі рынак і яшчэ дружалюбныя краіны», то, паводле яго, «нам вось так хопіць, і вам, і нам».

Лукашэнка таксама падзяліўся з Пуціным сваімі думкамі і пачуццямі.

«Таму я казаў калісьці, часу шмат трэба, і мы вырашым тыя праблемы, якія нам трэба разам з Расіяй вырашыць. Мы таксама хочам, каб украінцы былі з намі. Я думаю, адчуваю, што недалёкі той момант, калі і Украіна адумаецца і зразумее, дзе іх шчасце», — запэўніў ён Пуціна.