Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  2. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  3. «Большущее противоречие». Почему Литва, Латвия и Польша не правы, отказываясь запускать в Беларусь пассажирские поезда. Мнение
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  7. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  10. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  11. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  12. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  13. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  14. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  15. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  16. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  18. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


У Мінпрацы заклікалі беларусаў, якія жывуць за мяжой, плаціць унёскі ў ФСАН у надзеі ў будучыні атрымліваць пенсію на радзіме. Спыталі чытачоў, што яны думаюць пра такую ініцыятыву, і як збіраюць на пенсію.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: unsplash.com / Andre Taissin
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: unsplash.com / Andre Taissin

Мінпрацы прапанавала беларусам, якія з’ехалі з краіны, самастойна плаціць унёскі на пенсійнае страхаванне ў ФСАН у памеры 29% ад вызначанага чалавекам даходу. Як патлумачылі ў ведамстве, гэта неабходна для таго, каб набраць стаж і ў будучыні атрымліваць пенсію на радзіме.

Чытачы «Люстэрка», у якіх мы спыталі меркавання пра такую ініцыятыву, у асноўным не выказалі асаблівага жадання падтрымаць яе, а таксама агучылі шэраг сумневаў наконт перспектывы мець годную пенсію ў Беларусі. Вось іх адказы (усе імёны змененыя).

Уладзіслаў, Польшча

— Ужо два гады жыву з сям’ёй у Польшчы. Прадаў кватэру ў Мінску, у Варшаве купіў кавалерку пад арэнду. Гэты даход кампенсуе мне арэнду трохпакаёўкі з паркінгам на 70%. У перспектыве планую ўзяць крэдыт і купіць яшчэ адну кватэру, каб на старасць пасіўным прыбыткам закрывала мне і жонцы пенсійныя выдаткі. І так, пенсійнае забяспечанне ў Беларусі — гэта здзек.

Дзмітрый, Германія

— Жывём у Германіі, федэральная зямля Баварыя. Працуем абое. Я — інжынер, жонка — асістэнтка доктара. Нават з улікам крэдыту на набыты нядаўна дом і вылікам выдаткаў на ежу, камуналку, паліва і іншае застаецца больш чым палова заробленага. Пытанне пенсіі як бы асабліва не стаіць, бо жыллё будзе выплачанае, а грошы працягваюць збірацца. Не зусім разумею, навошта мне ехаць назад, рызыкуючы траіць за краты, і яшчэ за гэта плаціць.

Марыя, Літва

— Асабіста мне няма патрэбы плаціць унёскі ў ФСАН. Я палітычная ўцякачка, у мяне нават пашпарта беларускага няма. Вяртацца ў Беларусь не збіраюся. Такія ўнёскі лічу спансараваннем рэжыму, бо грошы ідуць не на мой асабісты рахунак, а круцяцца ў сістэме лукашыстаў. Я асуджаю ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой і хоць неяк спансаруюць рэжым, бо перш за ўсё яны спансаруюць пыткі і забойствы ў турмах.

Сама я, нягледзячы на тое, што мне толькі 26 гадоў, пачала збіраць грошы на пенсію. У банку, дзе мяне абслугоўваюць, ёсць магчымасць адлічваць са свайго заробку пэўную суму ў спецыяльны пенсійны фонд. Я так і раблю. Плюс сама інвестую ў акцыі. У краіне, дзе я цяпер жыву, плацяць сацыяльныя пенсіі, але яны вельмі маленькія. Але ёсць выхад інвеставаць ці адкладваць з заробку хаця б крыху. І я радая, што магу падбаць цяпер пра сваю пенсію.

Вячаслаў

— З'ехаў з Беларусі ў 2021 годзе. Працую за мяжой з 2013 года. Калі мая мама выйшла на пенсію і пачала атрымліваць проста «слёзы», зразумеў, што трэба паклапаціцца пра сваю пенсію самастойна. У «стабільным» 2018 годзе адкрыў пенсійны рахунак у «Прыёрлайф». Разлічваў на статус кампаніі як адказнай і надзейнай. У выніку пасля ўсіх падзей 2020 года і па заканчэнні трохгадовага перыяду (паколькі я скарыстаўся падатковымі вылікамі для сваякоў) вырашыў забраць свае «пенсійныя» — і тут пачалося. «Прыёрлайф» паспрабаваў абдурыць мяне па суме да вяртання і стаў запалохваць, што мне давядзецца вярнуць усе падаткі назад, бо акурат у 2021 годзе змянілі Падатковы кодэкс.

У выніку пасля ўсіх баданняў грошы я вярнуў у пакладзенай суме. Але з таго моманту зарокся мець справу з беларускай сістэмай наогул. Ну і жыццё склалася так, што давялося з’ехаць «па палітыцы» восенню 2021-га. Сёння ў мяне адкрыты пенсійны рахунак у замежным банку. Я ўдзельнічаю ў дзвюх пенсійных ступенях. У адну працадаўца маёй цяперашняй краіны рэзідэнцтва аўтаматычна робіць адлічэнні, і дзяржава дадае яшчэ 4% ад сярэдняга заробку па краіне. У другую я ўношу сродкі самастойна. На гэтую суму ідзе інвестыцыйны даход, да таго ж таксама ўнесеная сума адымаецца ад маёй падаткаабкладальнай базы для падаходнага падатку. Мае пенсійныя зберажэнні, усе налічэнні, а таксама інвестыцыйны даход у абедзвюх ступенях я магу бачыць анлайн.

На пенсію ў Беларусі я даўно не разлічваю, бо рэжым у Беларусі навучыў, што мы павінныя самі паклапаціцца пра сябе і пра сваю будучыню.

Ганна, Польшча

— Мне 47 гадоў, я цяпер год як жыву і працую ў Польшчы. Падала дакументы на карту паляка і планую ў Беларусь не вяртацца. У мяне ёсць стаж у РБ, плюс апошнія 10 гадоў я была ІП. Дык вось калі я аформілася як ІП, у ФСАН мяне папярэдзілі, што колькі б я ні плаціла ўнёскаў, пенсія будзе мінімальнай. І ёсць знаёмыя, якія пайшлі на пенсію з прадпрымальніцтва і цяпер атрымліваюць гэты мінімум. Дык які сэнс цяпер кожны год плаціць больш за 2000 рублёў, калі атрымаеш пенсію як чалавек, што наогул не працаваў? Лепш ужо польскі стаж на іх мінімалку зарабіць і плюс наш (калі не скасуюць дамову).

Вікторыя, Літва

— Не бачу сэнсу напружвацца дзеля ўнёскаў у ФСАН у Беларусі. Ды яшчэ і 29%! Гэта ж здзек — такое прапаноўваць. Цяпер у краіне пражывання і працы праз прыватны пенсійны фонд адкладаю каля 6% ад заробку ў месяц. Калі працягну збіраць у гэтым выглядзе да самай пенсіі, а гэта больш за 20 гадоў, то ў выніку змагу разлічваць на нармальны даход. Гэта далёка не 600 рублёў, на якія жывуць пенсіянеры ў Беларусі.

Да таго ж самавольства ў Беларусі аднойчы скончыцца. Значыць, у нас будуць пагадненні з іншымі краінамі, каб улічваць стаж працы за мяжой. Ды і мае зберажэнні тут у больш стабільнай валюце нікуды не знікнуць. Так што мне шкада, што сёння беларускім пенсіянерам не хапае грошай з фонду, але маіх рублёў чыноўнікі не атрымаюць. Лепш бы перасталі выдаткоўваць на стратныя заводы і палацы, тады і ФСАН не давялося б жабраваць.

Канстанцін, Славакія

— Мне 26 гадоў. Пераехаў у Славакію, дзе працую ўжо 2 гады. Катэгарычна супраць унёскаў. Думаю, што гэта клопат не пра суайчыннікаў, якія з’ехалі, а сродак папаўнення ФСАН. У будучыні гэтыя грошы ператворацца ў капейкі. Прасцей іх інвеставаць, і такім чынам да пенсіі утворыцца сума нашмат прыемнейшая, чым грошы на хлеб і малако. Тым больш з перасылкі давядзецца заплаціць падатак на даход з-за мяжы.

А гэтыя грошы лепш занесці хлопцам і дзяўчатам з рэдакцыі «Люстэрка». Калі не падтрымаць адэкватных журналістаў, будзем трызненне прапагандыстаў слухаць. Не веру ніводнаму слову чыноўнікаў.

Чыноўнікам можна і трэба адказваць — для гэтага «Люстэрка» дае слова звычайным людзям. Нам важна, каб вы чулі розныя меркаванні, а не толькі «лінію партыі», якую спрабуе навязаць прапаганда.

Падтрымайце рэдакцыю

Станьце патронам «Люстэрка» — журналісцкага праекта, якому вы дапамагаеце заставацца незалежным. Ахвяраваць любую суму можна хутка і бяспечна праз сэрвіс Donorbox.



Усё пра бяспеку і адказы на іншыя пытанні вы можаце даведацца па спасылцы.