Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка даў згоду на ўнясенне ў парламент праекта закона «Пра прыпыненне дзеяння Дамовы пра звычайныя ўзброеныя сілы ў Еўропе». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Фото: пресс-служба Александра Лукашенко
Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

Гэтая дамова была ратыфікаваная Беларуссю і набыла моц у 1992 годзе. Яна прадугледжвае абмежаванне сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях (танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты), а таксама механізмы праверкі выканання абавязанняў (абмен інфармацыяй і правядзенне інспекцый).

«Праект закона прадугледжвае прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ, але не азначае выхаду Беларусі з яе і спыненне ажыццяўлення ва ўзброеных сілах унутраных працэдур, звязаных з яе выкананнем. Беларусь у поўным аб’ёме выконвае абавязанні па дамове, у тым ліку няўхільна прытрымліваецца акрэсленых максімальных узроўняў наяўнасці ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі і асабовага складу ўзброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у жніўні 2022 года Чэхія, а ў сакавіку 2023 года Польшча прынялі рашэнне пра невыкананне дамовы ў дачыненні да Беларусі. У адказ на гэта Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон пра прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ ў дачыненні да Польшчы і Чэхіі.

Расія прыпыніла дзеянне ДЗУСЕ яшчэ ў 2007 годзе, а ў 2023-м дэнансавала яе. Пасля гэтага ЗША і іх саюзнікі ў NATO прыпынілі ўдзел у дамове з 7 снежня 2023 года.

«Прыпыненне дзеяння дамовы дзяржавамі — чальцамі NATO і іх саюзнікамі фактычна азначае спыненне яе функцыянавання», — адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.