Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  6. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  7. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
Читать по-русски


Канфлікт паміж былымі сілавікамі пасля расколу BYPOL і ўтварэння BELPOL не сціхае. У нядзелю, 3 снежня, прадстаўнік BYPOL Станіслаў Лупаносаў абвінаваціў свайго былога калегу па арганізацыі Мацвея Купрэйчыка ў крадзяжы часткі ахвяраванняў на план «Перамога» — 191 тысячы даляраў. Відэа пра гэта было апублікованае на YouTube-канале арганізацыі.

Матвей Купрейчик. Фото: скриншот видео YouTube-канала BYPOL
Мацвей Купрэйчык. Скрыншот відэа YouTube-канала BYPOL

Лупаносаў нагадаў, што канфлікт у арганізацыі пачаўся ў чэрвені гэтага года, калі Купрэйчык і яшчэ некалькі ўдзельнікаў ініцыятывы адмовіліся прайсці праверку на дэтэктары хлусні і былі звольненыя ў сувязі са «стратай даверу». Паводле Лупаносава, яшчэ задоўга да тых падзей у адрас Купрэйчыка ўзніклі падазрэнні што да фінансавай добрасумленнасці.

Менавіта Купрэйчык, паводле прадстаўніка BYPOL, адказваў у арганізацыі за фінансы, на яго імя яшчэ пры ўзнікненні ініцыятывы ў 2021 годзе былі зарэгістраваныя электронныя кашалькі, на якія паступалі ахвяраванні. У тым ліку на план «Перамога». Іншым чальцам BYPOL доступу да кашалькоў не давалі з меркаванняў бяспекі, усё гэта не было праблемай, пакуль паміж удзельнікамі быў давер.

Лупаносаў сцвярджае, што, пайшоўшы з BYPOL, Купрэйчык пакінуў за сабой не толькі ўсе медыярэсурсы, але і тыя самыя кашалькі арганізацыі з усімі грашыма, якія «прызначаліся для беларускіх партызан».

Акрамя таго, кажа прадстаўнік BYPOL, Купрэйчык атрымліваў і наяўныя сродкі ад донараў на развіццё арганізацыі. У прыватнасці, яму нібыта перадавалі наяўныя грошы ў Вільнюсе, пра што Купрэйчык кіраўніцтву BYPOL не паведаміў.

Станіслаў Лупаносаў заявіў, што пасля звальнення Купрэйчыка BYPOL правёў фінансавае расследаванне і знайшоў пераводы, пра якія раней не было вядома, і вывад з рахункаў немалога аб’ёму грошай — 191 тысячы даляраў.

«Грошы, якія мусілі пайсці на куплю абсталявання для беларускіх партызан, былі скрадзеныя», — гаворыцца ў відэа. Гэтыя сродкі Купрэйчык нібыта выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Цяпер BYPOL, як запэўніў Лупаносаў, рыхтуе зварот у польскі суд па гэтых фактах.

Тым часам у BELPOL кажуць, што ўсё гэта няпраўда.

«Аб'яднанне сілавікоў дэмакратычнай Беларусі BELPOL заяўляе, што звесткі, якія распаўсюджваюцца прадстаўнікамі фонду BYPOL, пра нібыта дачыненне нашых супрацоўнікаў да крадзяжу данатаў беларусаў — абсалютная хлусня. Далейшае разбіральніцтва па гэтым пытанні будзе праводзіцца ў юрыдычнай плоскасці ў адпаведнасці з нормамі заканадаўства», — такі каментар атрымала «Люстэрка» ад Мацвея Купрэйчыка.

Менш стрымана выказаўся прэс-сакратар BELPOL Аляксандр Кабанаў, у якога рэдакцыя прасіла афіцыйны каментар ад імені арганізацыі.

«Усе напісаныя і агучаныя заявы прыватнага фонду [Аляксандра] Азарава будуць разгледжаныя ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўчымі нормамі краіны знаходжання. Больш гэты паклёп мы каментаваць не будзем, бо ў нашай арганізацыі іншыя мэты і задачы, у адрозненне ад сканцэнтраванай на ўнутранай барацьбе кампашкі Азарава», — заявіў прадстаўнік BELPOL.