Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  2. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  5. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  10. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  14. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  15. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  16. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  17. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
Читать по-русски


«Люстэрка» даведалася, што былы прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын — цяпер уласнік і кіраўнік кампаніі, якая займаецца распрацоўкай камп’ютарных гульняў. Ці звольніўся IT-кіраўнік са спецслужбы — невядома. Між тым у яго бізнесу ёсць офіс у Польшчы, а сярод былых суўладальнікаў — ахоўнік Аляксандра Лукашэнкі. Расказваем дэталі.

Дмитрий Побяржин. Фото: Facebook
Дзмітрый Пабяржын. Фота: яго старонка ў Facebook

Хто такі Дзмітрый Пабяржын

Дзмітрый Пабяржын выступаў у ролі афіцыйнага спікера КДБ у 2016−2017 гадах. Яго прадстаўлялі як кіраўніка прэс-службы арганізацыі. Потым на некалькі гадоў Пабяржын знік з публічнага поля.

У пачатку 2020 года ён і палкоўнік КДБ Андрэй Мільчанка сталі ўдзельнікамі бойкі ў кавярні ў Гомелі — быў збіты дырэктар установы. У каментары «Нашай Ніве» Пабяржын заявіў, што ён «гэтага злачынства не здзяйсняў». У ліпені 2020-га адбыўся суд: асуджаны быў толькі Мільчанка, яму далі 7 гадоў і пазбавілі звання палкоўніка. Ці пакаралі як-небудзь Пабяржына, невядома.

Скриншот из видео с камер в кафе в Гомеле, где в 2020 году произошла драка с участием сотрудников КГБ (Дмитрий Побяржин-слева). Фото: "Комсомольская правда"
Скрыншот відэа з камер у кавярні ў Гомелі, дзе ў 2020 годзе адбылася бойка з удзелам супрацоўнікаў КДБ (Дзмітрый Пабяржын — злева). Фота: «Комсомольская правда»

У якім годзе Пабяржын звольніўся з КДБ (і ці звольніўся наогул), дакладна невядома. Невядомае і яго званне на момант магчымага звальнення. BELPOL паведаміў «Люстэрку», што ён кіраваў прэс-службай КДБ прыкладна да 2018 года, а потым яго панізілі на пасадзе.

— Пабяржын быў пераведзены на ніжэйшую пасаду загадам старшыні КДБ праз «няправільнае афармленне дакументацыі па камандзіровачных выдатках у замежнай камандзіроўцы», — расказалі крыніцы BELPOL. — Ён падаў няправільныя звесткі і атрымаў лішнія грошы, падрабязнасці ў загадзе не распісваліся. Па гэтай сітуацыі праводзілася службовае расследаванне ўпраўленнем уласнай бяспекі КДБ.

15 траўня 2023 года Дзмітрый Пабяржын размясціў на вокладцы сваёй старонкі ў Facebook эмблему гульнявой кампаніі GameMod. З таго часу ў Facebook і LinkedIn ён прадстаўлены як яе кіраўнік (SEO) і заснавальнік.

Страница Дмитрия Побяржина в LinkedIn
Старонка Дзмітрыя Пабяржына ў LinkedIn

Геймдэв-кампанія з офісам у Польшчы і незвычайнымі ўласнікамі

Мяркуючы з выпіскі з АДР, у ТАА «ГеймМод» два ўласнікі. 60% юрыдычнай асобы належыць Дзмітрыю Пабяржыну, 40% — Анатолю Пушко.

Скриншот выписки на ООО "ГеймМод" из ЕГР
Скрыншот выпіскі на ТАА «ГеймМод» з АДР

Тыя ж уласнікі ў польскай SOO Gamemod. У ёй долі ўласнасці паміж Пабяржыным і Пушко падзеленыя пароўну.

Профиль компании SOO Gamemod в реестре юридических лиц Польши. Скриншот: rejestr.io
Профіль кампаніі SOO Gamemod у рэестры юрыдычных асоб Польшчы. Скрыншот: rejestr.io

Анатоль Пушко ўзначальвае яшчэ адну кампанію — «Пластма-Кансалт». Яна будавала ў Беларусі дрэваапрацоўчыя заводы і ўдзельнічала ў мадэрнізацыі аб’ектаў цэлюлозна-папяровай прамысловасці. У LinkedIn можна знайсці Арцемія Пушко, які падпісаны як суўладальнік GameMod. Магчыма, гэта сын Анатоля.

У арганізацыі «ГеймМод» цікавая гісторыя. Да красавіка 2022 года юрыдычная асоба насіла іншую назву — «ЮРАНЭКС-бяспека». Наўрад ці кампанія з такой назвай займалася камп’ютарнымі гульнямі. У адным са старых бізнес-каталогаў яе сфера дзейнасці апісваецца як «кансультаванне па пытаннях камерцыйнай дзейнасці і іншае кансультаванне па пытаннях кіравання».

Скриншот выписки на ООО "ГеймМод" из ЕГР
Скрыншот выпіскі на ТАА «ГеймМод» з АДР

Разам з Дзмітрыем Пабяржыным кампаніяй валодалі Аляксандр Раманоўскі і «Клуб вялікага тэніса».

Скриншот выписки на ООО "ГеймМод" из ЕГР

«Кіберпартызаны» разам з БРЦ расказвалі, што Аляксандр Раманоўскі — гэта былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі. Ён быў суўладальнікам (імаверна, намінальным) кампаній «Глобалкастам-менеджмент» і «Глобалкастам-комерс», якія звязваюць з Віктарам Шэйманам. Гэтыя арганізацыі сталі заснавальнікамі «ГардСервіса» — адзінай ахоўнай кампаніі ў Беларусі, якая мае права валодаць агнястрэльнай зброяй.

«Клуб вялікага тэніса» цяпер носіць назву «Клуб вялікага спорту». Згодна з АДР, адзін з яго ўладальнікаў — былы намеснік дырэктара Федэрацыі хакея на траве Аляксандр Чарнійчук. Мяркуючы з інфармацыі сэрвісу kartoteka.by, справы ў клуба ідуць не вельмі: розныя арганізацыі спрабуюць з яго спагнаць амаль мільён рублёў.

Яшчэ адзін былы ўладальнік «ГеймМод» (ужо пасля перайменавання) — бацька экс-спікера КДБ Збышак Пабяржын. Да 2000 года ён быў дэпутатам спачатку Вярхоўнага Савета, а потым Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Таксама працаваў намеснікам галоўнага ўрача Крычаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Пра дзейнасць самой GameMod вядома не так шмат. Афіцыйнага сайта ў кампаніі няма. У LinkedIn яна апісваецца як «міжнародная студыя распрацоўкі AAA-гульняў для PC і кансоляў поўнага цыклу». У індустрыі «ААА-гульнямі» называюць высокабюджэтныя бэстсэлеры — напрыклад, Call of Duty або The Last Of Us. Нам не ўдалося знайсці ніякага дачынення GameMod да якой-кольвек знакамітай гульні. У кампаніі, мяркуючы з LinkedIn, працуе 82 чалавекі (з іх 14 — у Польшчы), яна — рэзідэнт ПВТ.

Арганізацыя даволі актыўна наймае. За апошні месяц яе рэкруцёры шукалі праграмістаў і менеджараў гульнявых платформаў.

Крыніцы «Люстэрка» з гульнявой галіны расказалі, што «ГеймМод», хутчэй за ўсё, не распрацоўвае ўласныя гульні, а займаецца аўтсорсам. Але над якімі менавіта праектамі працуе кампанія, невядома.

«Люстэрка» адправіла запыты Дзмітрыю Пабяржыну і прадстаўнікам «ГеймМод» з просьбай расказаць, ці працягвае былы прэс-сакратар працаваць у КДБ і чаму ён вырашыў заняцца распрацоўкай камп’ютарных гульняў. На момант публікацыі гэтага матэрыялу мы не атрымалі адказаў.

Чытайце таксама