Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  2. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  3. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  4. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  5. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  6. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  7. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  8. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  9. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  10. Атаковали в районе Теткино, разрушили мост через реку Сейм — что происходит в Курской области, где накануне активизировались ВСУ
  11. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  12. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  13. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  14. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  15. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка не бачыць ніякіх праблем у зборы грошай з бацькоў на патрэбы школы. Пра гэта ён паведаміў 21 верасня падчас нарады па пытаннях адукацыі.

Александр Лукашенко на совещании по образованию. 21 сентября 2023 года, Минск. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па адукацыі. 21 верасня 2023 года, Мінск. Фота: president.gov.by

— Нічога страшнага. У нас бясплатная адукацыя. Толькі дырэктарам трэба разумна гэта рабіць. Можа, паўтара чалавека адмовяцца, грошай не дадуць на рамонт ці на нешта. І не трэба. Адмовіўся дык адмовіўся, абыдземся. Але ад гэтай практыкі адыходзіць не трэба. Але не так: «Ты нясі столькі грошай! Мы тут на савеце нейкім вырашылі». Не трэба так рабіць, — заявіў Лукашэнка.

Пры гэтым палітык падкрэсліў, што грошы ў краіне на школы знойдуцца.

— Але калі бацькі будуць удзельнічаць у гэтым нейкай сваёй капейкай, страху я ў гэтым абсалютна не бачу. У нас людзі ўжо не бедныя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Характэрна, што ў 2021 годзе тагачасны міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў у інтэрв'ю СТБ, што «школа не павінная і не мае права збіраць якія-кольвек грошы з бацькоў».

— Мы дакладна прапісалі гэта нарматыўнымі актамі. І наогул, гэта не справа бацькоўскіх камітэтаў — займацца пытаннямі нейкіх там збораў. (…) Гэта выключна добраахвотны працэс. Калі хтосьці хоча аказаць дапамогу школе, то для гэтага ёсць разліковыя рахункі, калі не ў школы, то ёсць у аддзела адукацыі з пазнакай для такой і такой школы. Ён можа пералічыць і гэтак далей. Я катэгарычна не дапускаю і не дазваляю, каб называлі нейкія сумы, патрабавалі. Катэгарычна супраць таго, каб у гэта ўцягвалі класных кіраўнікоў, педагогаў. На жаль, ёсць такія моманты, бываюць на месцах. Часам даводзіцца з гэтым сур’ёзна разбірацца, — сказаў Ігар Карпенка.

Гэтае ж пытанне яшчэ ў жніўні 2015 года падымаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю незалежным СМІ, сярод якіх быў TUT.BY:

— Я ведаю гэтую праблему. Мы ж пакрываем выдаткі дзіцячага садка працэнтаў на трыццаць. Астатняе — гэта ж бюджэт. Калі хтосьці можа, то гэта нядорага абыдзецца, калі ён зарабляе шмат. Але агулам нельга гэта рабіць. А рэч не ў тым, што там нечага не хапае, каб пафарбаваць школу. У нас няма старых школ.

Чытайце таксама