Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  13. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Уладзімір Задарожны, экс-работнік Rozum Robotics, распавёў у сябе ў LinkedIn сумную гісторыю. Паводле слоў айцішніка, усяго праз паўтара месяца адсутнасці ў Беларусі яго прызналі дармаедам. devby.io переказала гэты пост.

Фота іллюстрацыйнае. Фота: TUT.BY
Фота іллюстрацыйнае. Фота: TUT.BY

Уладзімір працаваў як QA/QC Engineer у Rozum Robotics («тэсціраваў прадукцыю, большага сказаць не магу — вусны „пасшываныя“»), але прыкладна 2,5 месяцы таму звольніўся з кампаніі.

— Я пайшоў таму, што хацеў кіравацца да мары, — піша айцішнік. — Так, магчыма, я быў наіўны, калі звольніўся і паехаў у Польшчу ў пошуку новых магчымасцяў, у нікуды… Гэта значыць, што новага месца працы ў мяне не было на той момант, але я разлічваў, што неўзабаве прайду «цяжкасці асіміляцыі» і ўладкуюся ў якую-небудзь кампанію. «Бо ў мяне такі досвед!»", — думаў я.

Не выйшла, не пракаціла… Пражыў паўтара месяца ў сяброў у Варшаве (абсалютна бясплатна), новая праца так і не з’явілася. Так, былі сумоўі, з адной кампаніяй я прайшоў нават чатыры (!) этапы. На апошнім здаўся і сказаў, што мы відавочна не падыходзім адно аднаму. Гэта было перад тым, як я з’ехаў назад у Мінск, каб не псаваць адносіны з сябрамі, у якіх я жыў.

Не ведаю, ці слушнае гэта было рашэнне ў той момант, але галоўнымі аргументамі былі:

  • Калі не магу знайсці тут працу, здымаць цяпер жыллё будзе няправільна і дорага, бо ў Мінску я магу жыць у сябе дома (не плацячы арэнды), а працу шукаць дыстанцыйна.
  • Пара перастаць напружваць сяброў сваёй прысутнасцю, хоць яны вельмі добрыя да мяне і казалі: «Заставайся, ты рана здаешся».

Лагічна, праўда? Вось я і сабраў «манаткі» і паехаў назад у Мінск.

Выявілася, што тут сітуацыя сумная. Няма ні працы, ні сумоўяў, нічога… Што рабіць? Дагэтуль не ведаю. Але самым «крутым» было атрыманне сёння так званай «жыроўкі».

У жыроўцы сказана: «Зроблена паводле тарыфу, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на яе аказанне». Прыгожа, праўда? Два месяцы і 14 дзён не працуеш, і ўсё, ты ўжо «дармаед».

У размове з devby.io Уладзімір дадаў, што патэлефанаваў на даведачны нумар, пазначаны ў «жыроўцы». Там яму адказалі, што ўсё выстаўлена правільна. Згодна з пастановай Савета міністраў, ФСАН сумесна з Памежным камітэтам фармуюць спісы «дармаедаў», якія затым перадаюць у РДЦ. І пасля гэтага ўжо фармуецца рахунак за камунальныя паслугі.

У каментарах айцішніку даюць розныя парады — як наконт зняцця «дармаедства», так і наконт пошуку працы. Напрыклад, каментатары раяць:

  • здаць кватэру/пакой. (Да дармаедаў не адносяцца, у прыватнасці, «грамадзяне, якія атрымліваюць даходы ад здачы ў наём жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў, — пры ўмове выплаты падаходнага падатку фізічных асоб з такога даходу». — Заўв. рэд.);
  • аформіць рамесніцтва;
  • стаць на ўлік як беспрацоўны, затым аформіць у адміністрацыі раёна (а дакладней, у камісіі па каардынацыі працы па садзейнічанні занятасці насельніцтва) заяву аб цяжкай жыццёвай сітуацыі, і «пасля гэтага дармаедства месяцы на тры здымуць».

Што тычыцца працы, то адны пішуць, што" ліпень-жнівень наогул мёртвы сезон", і «невялікі рух пачынаецца чысла з 20 жніўня». А іншыя — што пошукі могуць расцягнуцца прыкладна на год.

«Я таксама так звольнілася, 9 месяцаў не магла знайсці працу», — напісала каментатарка.

— Ці шкадую я пра тое, што паступіў настолькі безразважна, звольніўшыся са старой працы, не знайшоўшы новай? Наўрад ці. Вядома, гэта мяне зачапіла, бо я ніколі не трапляў у такую сітуацыю. Але адмоўны досвед — таксама досвед, — лічыць Уладзімір.

Паводле ягоных слоў, ён рассылае рэзюмэ з 2 чэрвеня, і пакуль «вынік нулявы». Так што цяпер айцішнік шукае любую працу — не толькі ў якасці QA, але яшчэ і майстра па рамонце тэлефонаў, камп’ютараў і да т. п. (так як «быў досвед працы ў СЦ»), і нават выкладчыка ІТ-курсаў.