Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  8. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў падрыхтоўку сістэмы адукацыі да новага навучальнага года і запатрабаваў тэрмінова правесці працу над памылкамі. Гэта вынік праведзенай 18 жніўня нарады, перадае прэс-служба.

Александр Лукашенко на совещании по подготовке к новому учебному году. 18 августа 2023 года. Фото: president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. 18 жніўня 2023 года. Фота: president.gov.by

Адзначаецца, што мерапрыемства прайшло «ў вельмі крытычным ключы». Як піша БЕЛТА, генпракурор Андрэй Швед далажыў пра тое, што ў некаторых школах не вырашаныя пытанні бяспекі, кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў паскардзіўся на негатыўныя факты ў працы школьных кірмашоў. Ён падкрэсліў, што «некаторыя прыватнікі больш чым у два разы завышаюць цэны на тавары».

Сярод асноўных крытычных тэм гучалі пытанні забяспечання дзяцей-сірот і падвозу школьнікаў да навучальных установаў. Шмат гаварылася і пра арганізацыю харчавання ў школах, факты крадзяжу.

Яшчэ адна праблемная сфера — падручнікі. На жывую лінію з гэтай нагоды паступае шквал званкоў ад грамадзян.

«На нарадзе нават разбіралі прэтэнзіі на канкрэтных прыкладах, зачытваючы цытаты заданняў з падручнікаў. Аляксандр Лукашэнка даручыў пад эгідай Генеральнай пракуратуры і Камітэта дзяржкантролю стварыць маніторынгавую групу менавіта на тэму падручнікаў», — піша БЕЛТА.

У выніку Аляксандр Лукашэнка не прыняў справаздачы ні міністра, ні віцэ-прэм'ера. Ён таксама запатрабаваў адклікаць з адпачынку прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанку, каб правесці працу над памылкамі і не пазней за 25 жніўня правесці паседжанне «з дэталёвым разглядам і разборам усіх праблемных пытанняў».

У першыя дні верасня ўсе адказныя асобы мусяць даць справаздачу Лукашэнку пра ліквідацыю выяўленых недахопаў.

Адміністрацыі Лукашэнкі даручана ўвесь працэс узяць на жорсткі кантроль. З паўсюдным выездам у школы і ў цэлым установы адукацыі для ацэнкі рэальнай сітуацыі на месцах.