Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  7. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Некаторыя IT-кампаніі з беларускім капіталам, якія працуюць у Літве, пасля прыкметнага росту летась цяпер пачалі скарачаць штат. Паглядзелі, як змянілася колькасць супрацоўнікаў такіх кампаній сёлета.

Фото Pixabay.com
Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com

З сакавіка да траўня гэтага года штат кампаніі EPAM Sistemos скараціўся на 47 супрацоўнікаў — да 1419 чалавек. Для параўнання: летась ён павялічыўся ў 4,5 разу і ў пачатку 2023-га амаль дасягнуў 1500 чалавек.

Яшчэ адзін буйны выхадзец з Беларусі, Wargaming, захоўвае штат практычна на адным узроўні. Абедзве кампаніі — буйныя падаткаплатнікі галіны ў Літве. У першым квартале гэтага года Wargaming заплаціў у літоўскі бюджэт каля 5,2 млн еўра падаткаў. EPAM Sistemos — 4 млн еўра.

Усяго ў вывучаных намі кампаніях са штатам больш за 100 чалавек з сакавіка колькасць супрацоўнікаў зменшылася на 44 чалавекі. У меншых фірмах колькасць работнікаў практычна не змянілася.

Нагадаем, у Літве працуе не менш за 42 кампаніі з беларускім капіталам. Мінулы год стаў рэкордным з пункту гледжання прытоку беларускага бізнесу ў гэтую краіну. Вялікую ролю ў гэтым працэсе адыгралі фірмы тэхналагічнага сектара.

Чытайце таксама