Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  2. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  3. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  4. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  5. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  8. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  9. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  10. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  11. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  12. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  15. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  16. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
Читать по-русски


МАРГ вынес папярэджанне Міністэрству аховы здароўя з нагоды планаваных змяненняў у продажы рэцэптурных лекаў з 1 чэрвеня гэтага года. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце рэгулятара.

Аптека. Фото: TUT.BY
Аптэка. Фота: TUT.BY

Ведамства ўгледзела парушэнне антыманапольнага заканадаўства праз некаторыя ўмовы для адкрыцця аптэк: гаворка ідзе пра тое, што юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік мог адкрыць невялікую аптэку (пятай катэгорыі) толькі тады, калі ў адміністрацыйным цэнтры гэтай тэрытарыяльнай адзінкі ўжо адкрытая аптэка першай або другой катэгорыі.

Але самае галоўнае — увядзенне Мінздароўя забароны на продаж лекавых прэпаратаў, што рэалізуюцца па рэцэпце доктара, аптэкамі пятай катэгорыі МАРГ назваў «дыскрымінацыйнымі ўмовамі». Ведамства да 30 траўня запатрабавала выключыць гэты пункт з пастановы. То-бок невялікія аптэкі па-ранейшаму змогуць прадаваць лекі па рэцэпце.

Нагадаем, цяпер у Беларусі працуе каля 3600 аптэк. Дзяржаўнай сетцы «Белфармацыя» і рэгіянальным «Фармацыям» належыць каля 1850 пунктаў, адпаведна, амаль палову рынку займаюць камерцыйныя сеткі. Усе аптэкі краіны дзеляцца на пяць катэгорый.

Менавіта апошняй, пятай, катэгорыі, да якой і адносіцца большасць камерцыйных аптэк, хацелі забараніць прадаваць лекі па рэцэпце.

Пры гэтым Мінздароўя зрабіла выключэнне: прадаваць па рэцэптах па-ранейшаму маглі б аптэкі пятай катэгорыі, якія ажыццяўляюць бясплатнае і льготнае забяспечанне асобных катэгорый грамадзян лекамі і перавязачнымі матэрыяламі. А гэтым займаюцца толькі дзяржаўныя аптэкі, амаль усе з іх адносяцца да сеткі «Белфармацыя» і рэгіянальных «Фармацый» (яшчэ ёсць 26 аптэк РУП «Белекацэнтр» у Мінску).

Забарона прадаваць рэцэптурныя лекі пагражала камерцыйным аптэкам зніжэннем колькасці кліентаў, змяншэннем выручкі і імаверным закрыццём. Акрамя таго, забарона Мінздароўя адбілася б і на простых людзях. Напрыклад, у горадзе Смалявічы былі б толькі тры аптэкі, дзе яны маглі б купіць лекі па рэцэпце ўвечары пасля працоўнага дня, і толькі адна, дзе гэта можна было б зрабіць у нядзелю. Падобныя праблемы пагражалі большасці невялікіх гарадоў Беларусі.

Забарона на рэалізацыю лекаў па рэцэпце ў аптэках пятай катэгорыі мусіла ўступіць у сілу 1 чэрвеня.

Чытайце таксама