Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
Читать по-русски


14 дзён улады хаваюць любую інфармацыю пра месцазнаходжанне і стан здароўя Віктара Бабарыкі. Татальная — і відавочна наўмысная — цішыня. У Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС адмаўляюцца гаварыць з блізкімі палітыка. Заклік Еўрасаюза дапусціць да палітыка людзей ігнаруецца. Адна з нешматлікіх заяваў афіцыйных асобаў пра тое, што адбываецца — адказ амбасады Беларусі ў Эстоніі амбасадару ЗША пры АБСЕ, у якім яны чамусьці загаварылі пра Лукашэнку. За гэты час назапасілася шмат важных пытанняў, на якія беларускім уладам варта адказаць. Вось яны.

Фото: Reuters
Віктар Бабарыка ў судзе. Фота: Reuters

Дзе Віктар Бабарыка?

Апошні раз беларускае грамадства дакладна ведала, дзе палітык, 27 красавіка, калі ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы пацвердзілі, што ён знаходзіцца ў іх. Аднак ужо назаўтра яго месцазнаходжанне аказалася невядомым, і толькі 29 красавіка прадстаўнік адміністрацыі калоніі заявіў толькі, што Бабарыка «жывы і здаровы» і працягвае адбываць пакаранне. Пры гэтым дзе менавіта знаходзіцца экс-банкір, афіцыйныя асобы не паведамляюць дагэтуль.

Што са здароўем палітыка і як ён апынуўся ў бальніцы?

Дакладна не вядома, чаму Бабарыка апынуўся ў бальніцы і што з ім там адбывалася. «Рабочы Рух» паведамляў, што экс-банкір быў моцна збіты і ў яго выявілі пнеўматоракс. Выданне «Позірк» са спасылкай на сваю крыніцу расказвала, што палітыка абследавалі і выявілі вадкасць у лёгкіх.

Штаб Бабарыкі змог даведацца толькі тое, што 27 красавіка ў канцы дня палітвязеньзнаходзіўся ў хірургічным аддзяленні ў стане сярэдняй цяжкасці.

З таго часу ўжо два тыдні пра здароўе палітыка грамадства нічога не ведае. Адсутнасць дакладнай інфармацыі нараджае яшчэ больш канспіралагічных тэорый і чутак пра стан Віктара Бабарыкі.

Чаму, калі Бабарыка «жывы і здаровы», яго не паказваюць блізкім і грамадству, як гэта зрабілі з Марыяй Калеснікавай?

Гісторыя з Віктарам Бабарыкам — не першы прыклад, калі ўлады хаваюць інфармацыю пра стан здароўя вядомых палітвязняў. У канцы лістапада 2022 года ў падобнай сітуацыі аказалася Марыя Калеснікава, якую шпіталізавалі ў БХМП Гомеля. Афіцыйна дыягназ улады не пацвярджалі да 5 снежня — тады яны заявілі, што ў яе была прабадная язва. Гэта супадала з інфармацыяй, якую за тыдзень да гэтага атрымалі журналісты. Ні адвакату, ні бацьку палітзняволенай увесь гэты час не паведамлялі дыягназ Марыі.

Бацька Марыі, Аляксандр Калеснікаў, змог убачыць дачку праз 7 дзён: ім урэшцедазволілі 10-хвіліннае спатканне. Пасля гэтай сустрэчы ў праўладных тэлеграм-каналах з’явіўся скрыншот відэа з палаты Марыі, на якім беларусы змаглі ўбачыць усмешлівую палітзняволеную. Дык чаму блізкім Віктара Бабарыкі, які «жывы і здаровы», і грамадству не пакажуць палітыка ці кадры з ім?

Чаму ўлады ўпарта маўчаць? Вам ёсць што хаваць?

Чаму, нягледзячы на запыт ад грамадства і заклікі беларускіх і заходніх палітыкаў, улады не кажуць ні слова пра сітуацыю з Віктарам Бабарыкам?

На пляцоўках «Люстэрка» з 27 красавіка матэрыялы пра палітыка прагледзелі каля 3 млн разоў — цікавасць да таго, што адбываецца з экс-банкірам, велізарная.

Вядомы адвакат Дзмітрый Лаеўскі тлумачыў, што пракуратура Наваполацка павіннаяпачаць праверку па сітуацыі з Бабарыкам. Калі 5 траўня нашая журналістка патэлефанавала туды як звычайная грамадзянка, намесніца пракурора Алена Коласава заявіла нам, што мы «не маем права задаваць такія пытанні». Беларусы не маюць права ведаць, што адбываецца з адным з найпапулярнейшых палітыкаў краіны.

Мы ўпэўненыя, што людзі, у якіх ёсць адказы на нашыя пытанні, прачытаюць гэты тэкст. Сваім маўчаннем вы нараджаеце ў галовах найгоршыя сцэнары — аж да таго, што Віктара Бабарыкі больш няма ў жывых. У інтарэсах беларусаў і Беларусі раскрыццё інфармацыі пра тое, што цяпер адбываецца з палітыкам. Мы заклікаем вас расказаць грамадству праўду. І зрабіць гэта проста цяпер.