Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты рассказали, как Кремль, используя мифы о роли СССР во Второй мировой, создает новую государственную идеологию
  2. Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць
  3. Ратавальнікі знайшлі чалавека на дне акіяна. Пасля катастрофы ён прабыў там амаль трое сутак — расказваем пра гэтую гісторыю
  4. Падаткавікі нагадалі пра збор, пра існаванне якога вы маглі нават не здагадвацца. Але пагражае важкі штраф, калі яго не аплаціць
  5. Лукашенко помиловал 42 осужденных по «политическим» статьям
  6. «Лукашэнка ўжо не ў найлепшай форме». Спыталі экспертаў, чаму ўлады перанеслі парад у гонар 80-годдзя Перамогі
  7. Потерянное десятилетие? Сравнили, как выросли экономики соседей за 10 лет и как на их фоне выглядит Беларусь
  8. «За чей счет?» Родители честно ответили на новый запрет для школьников
  9. «Тунеядцев» зовут в милицию. Спросили у чиновников, зачем подключили силовиков, а у юристов — можно ли не идти
  10. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  11. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  12. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  13. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  14. Из Лондона Мельникова вылетела на Шри-Ланку, где могла угодить в «ловушку спецслужб» и оказаться в Беларуси — польское СМИ
  15. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
Читать по-русски


Беларускія дэмакратычныя сілы і прадстаўнікі дыяспары ў розных краінах плануюць структурыраваць і «фармалізаваць» адносіны з міжнароднымі структурамі дзеля прыцягнення да адказнасці вінаватых у рэпрэсіях, «ціску на рэжым» і падрыхтоўцы дзеля транзіту ўлады. Аб гэтым расказала лідар дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская падчас «Канферэнцыя беларусаў свету II», якая праходзіць 22−23 красавіка ў Вільнюсе.

Участники “Канферэнцыі беларусаў свету II”. 22 апреля 2023 года. Фото "Зеркало"
Удзельнікі «Канферэнцыі беларусаў свету II». 22 красавіка 2023 года. Фота «Люстэрка»

На беларусах, якія жывуць за мяжой, ляжыць вялікая адказнасць, бо яны выступаюць «голасам дзевяці мільёнаў беларусаў», «якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыццё, бо ў краіне кожны дзень праходзяць масавыя затрыманні. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатара Лукашэнкі», заявіла лідар дэмсілаў Беларусі.

Каб структурыраваць супрацу з міжнароднымі структурамі, дэмсілы плануюць праз Кааліцыю, якая будзе выпрацоўваць канкрэтныя механізмы і сумесныя крокі на міжнароднай арэне ў дапамоге дэмакратычнаму руху, прыцягненні вінаватых у рэпрэсіях супраць беларусаў да адказнасці, ціску і ізаляцыі рэжыму, падрыхтоўцы да транзіту ўлады ў Беларусі. Гэтая праца ідзе ўжо зараз, але, па словах палітыка, ёсць намер яе «скіраваць на канкрэтныя вынікі».

— Мы — народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі, якія трэба адстойваць кожны дзень — як у нядаўняй сітуацыі з галасаваннем у літоўскім Сейме, — заявіла Ціханоўская.

Адным з кірункаў палітык назвала запуск увосень стратэгічнага дыялогу з ЗША.

— Мы павінны фармалізаваць адносіны з Еўрапарламентам і Еўрапейскай радай па сацыяльных і эканамічных пытаннях, як гэта ўжо зрабілі ў Савеце Еўропы, дзе мы стварылі кантактную групу, — сказала Ціханоўская. — Неабходна падрыхтаваць дарожныя карты для развіцця і дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці.

Адным з кірункаў стане структурная праца па прыцягненню да адказнасці тых, хто мае дачыненне да рэпрэсій.

— Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям — гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць, — працягнула Святлана Ціханоўская. — Рэпрэсіі працягваюцца. У турмах усё яшчэ тысячы нашых блізкіх і сяброў. Людзей працягваюць арыштоўваць і судзіць, а рэжым усё яшчэ адчувае сябе беспакараным. Ва ўмовах адсутнасці ў Беларусі незалежнай судовай улады вельмі важна запускаць міжнародныя механізмы па прыцягненні рэжыму да адказнасці. Зрушыць з месца справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі. Падтрымаць ініцыятыву Літвы па прыцягненні рэжыму да адказнасці ў міжнародным судзе ААН за арганізацыю міграцыйнага крызісу. Мы чакаем даклад у межах Маскоўскага механізма АБСЕ, ён можа адчыніць новыя дзверы, у тым ліку для пачатку працэсу ў межах Міжнароднага крымінальнага суда.