Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


У Беларусі ў цэлым па краіне працягваюць зніжацца тэмпы будаўніцтва новага жылля. За першы квартал арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ўзвялі 8,7 тыс. новых кватэр, паведамляе Белстат. Гэта на 26,9% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Зніжаюцца тэмпы будаўніцтва жылля ў тым ліку для льготнікаў.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

У студзені — сакавіку гэтага года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці ўвялі ў эксплуатацыю 877,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Год таму — амаль 1 млн 77,7 тыс.

Гэты паказчык знізіўся ў Мінску і ва ўсіх абласцях, акрамя Мінскай, у якой быў зафіксаваны рост. Самым прыкметным зніжэнне было ў сталіцы — з 206,2 да 83, 3 тыс. квадратных метраў (-59, 6%). Для параўнання: у Гомельскай вобласці зніжэнне аказалася на ўзроўні 34,7% (з 133,3 да 87,1 тыс. квадратных метраў). У Мінскай вобласці ў студзені — сакавіку гэтага года ўзвялі 301,2 тыс. квадратных метраў жылля. Гэта на 23,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2022-га.

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, у цэлым па краіне ў першым квартале гэтага года ўвялі ў эксплуатацыю 373,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (42,6% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля). Год таму — 449,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (41,7% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля).

Пры гэтым з дзяржпадтрымкай пабудавалі 277,5 тыс. квадратных метраў (год таму — 332,3 тыс. квадратных метраў).

Для шматдзетных сем’яў у першым паўгоддзі ўвялі 168,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля. Гэта на 11,6% менш, чым год таму.

Будаўніцтва — адна з галін, якая негатыўна адбіваецца на працы эканомікі. Так, у першым квартале галіна прадэманстравала падзенне на ўзроўні 1,5% да аналагічнага перыяду 2022-га. «Відавочна, намаганні ўрада па паўторным запуску інвестыцыйнага цыклу пакуль не прыносяць плёну», — мяркуюць эксперты «Кошту ўрада».