Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


МЗС Украіны асуджае правядзенне 18 красавіка ў Мінску сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Дзянісам Пушыліным і расцэньвае гэта як спробу легітымізацыі расійскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку. Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскага ведамства.

Игорь Кизим. Фото: TUT.BY
Ігар Кізім. Фота: TUT.BY

«Лічым сустрэчу з прадстаўніком расійскай акупацыйнай адміністрацыі, які хаваецца ад украінскага следства за ўчыненне цяжкіх злачынстваў і знаходзіцца пад украінскімі і міжнароднымі санкцыямі, чарговым і абуральным недружалюбным актам з боку Рэспублікі Беларусь, скіраваным на падтрымку дзяржавы-агрэсара РФ», — адзначаюць у МЗС.

У сувязі з гэтым МЗС Украіны прыняў рашэнне выклікаць амбасадара Украіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацый.

У дыпламатычным ведамстве дадалі, што Мінск мусіць устрымлівацца ад такіх дэструктыўных крокаў і спыніць падтрымку вайны Расіі супраць Украіны.

Нагадаем, 18 красавіка адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з «часовым выканаўцам абавязкаў кіраўніка» самаабвешчанай ДНР Дзянісам Пушыліным. Падчас яе Лукашэнка пацікавіўся: «На фронце як у нас там справы?»

Паводле словаў Пушыліна, яго з афіцыйным візітам у Беларусь запрасіў сам Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка дагэтуль не прызнаў на афіцыйным узроўні самаабвешчаныя ЛДНР.